У пясочнай лабараторыі апынуліся маленькія навагрудчане

- 16:43ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

З мэтай стварэння ўмоў для развіцця ў дзяцей пазнавальнай цікавасці і інтэлектуальных здольнасцей, фарміравання асноў экалагічнай свядомасці ў другой малодшай групе № 1 дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка быў праведзены тэматычны дзень “Няўжо гэта пясок”.

Гульні з пяском – адзін з любімых заняткаў дзяцей – адпавядаюць іх цікавасці і магчымасцям. Да таго ж, яны дапамагаюць развіваць дробную маторыку рук, каардынацыю рухаў, садзейнічаюць аздараўленню і загартоўванню дзяцей.

Каб пазнаёміць дашкольнікаў з якасцямі пяску, расказаць, дзе выкарыстоўвае яго чалавек, былі праведзены гутаркі “Пясочак”, “Загадкі каляровага пяску”, “Пясочны гадзіннік”, “Правілы паводзін у пясочніцы”, падчас якіх дзеці ўдасканалілі камунікатыўныя навыкі, уменне весці дыялог, пашырылі ўяўленні пра значнасць пяску ў жыццядзейнасці чалавека, выкарыстанне яго ў розных сферах вытворчасці. Гуляючы ў гульні “Я малюю на пяску”, “Штампы”, “Скончы сказ”, пашырылі ўяўленні пра якасці і ўласцівасці пяску.

Атрыманыя навыкі і ўменні дзеці замацавалі ў практычнай дзейнасці, калі, нечакана для сябе, апынуліся ў Пясчанай краіне і трапілі ў чароўную лабараторыю, дзе ў выніку пошукавай дзейнасці, зрабілі для сябе шмат адкрыццяў. Праводзячы дослед “Незвычайны дотык”, адчулі – пясок сыпучы, калі ён сухі, вязкі, калі вільготны. Праводзячы дослед “Сілач”, змаглі ўпэўніцца ў тым, што вільготны пясок цяжэй, чым сухі. А яшчэ на пяску можна маляваць, з вільготнага пяску можна ляпіць розныя фігуркі.

Свае творчыя здольнасці і актыўнасць дзеці праявілі падчас стварэння “пясочных фантазій”, што спрыяла станоўчаму эмацыянальнаму настрою, упэўненасці ў сабе, радасці за сумесную дзейнасць.

Іна МАКСІМОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий