З эканамічнымі паняццямі пазнаёміліся маленькія навагрудчане

- 16:17ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Выхавальнікі ясляў-сада № 8 Навагрудка атрымліваюць веды ў галіне фінансавай граматнасці і пачынаюць знаёмства з асновамі эканамічнай культуры.

У сярэдняй спецыяльнай группе для дзяцей з тяжкімі парушэннямі мовы прайшоў шэраг мерапрыемстваў па гэтаму накірунку. Выхаванцы знаёміліся з грошамі, разглядвалі іх, параўноўвалі па знешнім выглядзе: папяровыя, металічныя. Педагогі  знаёмілі дзяцей з паняццем сямейны бюджэт, яго планаваннем ў сям’і. Малышы павінны разуметь, што не ўсё жадаемае можна атрымаць.

Акрамя таго, у групе прайшоў конкурс малюнкаў пад назвай “Прадукты харчавання”. Выхаванцы знаёміліся з назвамі прадуктаў харчавання, разглядалі ілюстрацыі, муляжы, вызначалі якую значымасть мае тавар для чалавека ўвогуле і канкрэтна для дзяцей.

У гульні “Прадуктовы магазін” дзеці пазнаёміліся з рыначнымі паняццямі: тавар, продаж і купля тавару праз разлічныя сітуацыі. Дзяучынкам была адведзена роля прадаўцоў, а хлопчыкам – пакупнікоў. У гульні дзеці стараліся перадаць атмасферу сучаснага магазіна: ветлівыя зносіны, дабразычлівы тон, уменне прапанаваць тавар.

На працягу дня выхаванцы гулялі у дыдактычныя гульні: “Шкодна-карысна”, “Патрэбна купіць”, “Што нельга купіць за грошы”, “Звары кампот”. Дзеці ляпілі хлебабулачныя вырабы, малявалі святочны торт, канструявалі “Супермаркет”, развучвалі пыльчыкавыя гімнастыкі “Магазін”, “Прадукты”.

Разнастайныя віды дзейнасці накіраваныя на фарміраванне эканамічнай культуры дазваляюць нам далучыць дзяцей дашкольнага ўзросту да рэальнага жыцця, сфарміраваць дзелавыя якасці маленькага грамадзяніна.

Людміла ВАЎЧОК,
выхавальнік ясляў-сада № 8 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий