Спартыўныя спаборніцтвы прайшлі ў Шчорсаўскай школе

- 14:12ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

З мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця ў Шчорсаўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна быў праведзены тыдзень здароўя і спорту.

У школе была арганізавана выстава малюнкаў, у якой прынялі ўдзел навучэнцы 1–6-х класаў. Для павышэння ўзроўню зацікаўленасці навучэнцаў школы фізічнай культурай і вядзення здаровага ладу жыцця ў план тыдня былі ўключаныя розныя віды спорту. Таму асноўная ўвага надавалася таму, каб у спаборніцтвах і мерапрыемствах прымалі ўдзел навучэнцы розных узроставых катэгорый.

Мерапрыемствы, праведзеныя ў рамках тыдня, праходзілі жыва і цікава. На эмацыянальнай ноце праходзіла спартландыя “Хутчэй, вышэй, мацней” з удзелам вучняў 2–4-х класаў.

З запалам прайшла гульня па баскетболе сярод вучняў 6–7-х класаў, дзе перамогу атрымалі шасцікласнікі. З вялікім жаданнем і цікавасцю ўдзельнічалі ў спаборніцтвах па баскетболе навучэнцы 8-х і 9-х класаў супраць хлопцаў і дзяўчат з 10-га класа. Тут на вышыні былі дзесяцікласнікі.

Вялікую настойлівасць і волю да перамогі праяўлялі каманды пры правядзенні турніраў па міні-футболе і валейболе.

Які спрыт, які запал, якое жаданне перамагчы праявілі дзеці пры спаборніцтвах у намінацыі “Рэкорды школы”! Лепшыя ўзнагароджаны граматамі і падарункамі.

Праведзеныя мерапрыемствы спрыялі замацаванню ў вучняў ведаў пра здаровы лад жыцця.

Мікалай ЯЦКЕВІЧ,
настаўнік фізічнай культуры і здароўя
Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы  Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий