Інтэрактыўнасць у навучанні правілам бяспекі — крэда дзіцячага сада № 56 Ленінскага раёна Мінска.
– Калі пачыналі наш праект па бяспецы, вырашылі ўсе экспанаты зрабіць інтэрактыўнымі, каб дзеткі маглі з імі гуляць, разбіраць і збіраць, адчуваць сябе сапраўднымі ратавальнікамі. Абапіраючыся толькі на тэорыю, расказваць пра бяспеку немагчыма, — тлумачыць загадчыца ўстановы дашкольнай адукацыі Наталля
Пахілка.
Паднімаемся па лесвіцы на другі паверх — заўважаю на сценах яркія малюнкі, карты, плакаты, дыдактычныя матэрыялы: вельмі нізка, на ўзроўні дзіцячых вачэй. Ёсць тут і размалёўкі, і кнігі, і пазнавальныя карткі ў спецыяльных кішэнях. Акрамя правіл бяспекі, дзеці вывучаюць жывёл,
з’явы прыроды, даведваюцца пра гістарычнае мінулае Беларусі. А для бацькоў амаль на кожным стэндзе размешчаны QR-коды, каб атрымаць яшчэ больш інфармацыі, а таксама спасылкі на тэматычныя мультфільмы.
Чытайце ў нумары ад 27 верасня.