Давайце жыць дружна! Трэнінг па прафілактыцы булінгу і кібербулінгу сярод падлеткаў

- 11:28Психологическая помощь

У матэрыяле прадстаўлены сцэнарый трэнінгу для школьнікаў.

 

Вольга ТУРУТА, педагог-псіхолаг,
Святлана ШАПЕЛЬ, педагог-псіхолаг

сярэдняй школы № 5 г. Смаргоні,
Гродзенская вобласць

 

 

Мэты:

– павышэнне талерантнасці і эмпатыі, выхаванне пачуцця перажывання;
– развіццё ўмення пошуку шляху з цяжкай сітуацыі;
– прафілактыка канфліктаў у міжасобасных адносінах. 

Задачы:

– паніжэнне агрэсіі;
– фарміраванне навыкаў канструктыўнага рэагавання ў канфлікце;
– аптымізацыя міжасобасных і міжгрупавых адносін;
– інтэграцыя “адрынутых” дзяцей у групе;
– змяненне ўяўлення пра самога сябе.

Час: 30–35 хвілін.

Катэгорыя: падлеткі.

Група: 12–15 чалавек.

Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне: крэслы па колькасці ўдзельнікаў трэнінгу, ватман, лісты паперы і ручкі для кожнага ўдзельніка. 

 

Ход занятку

 

Педагог-псіхолаг: Добры дзень! Вельмі рады вас бачыць. Сёння мы з вамі паразважаем на тэму сяброўства, а таксама выканаем некалькі цікавых практыкаванняў. Спадзяюся, што наша размова будзе прыемнай і карыснай.

 

Практыкаванне “Мае імя і я люблю…”

Педагог-псіхолаг: Спачатку я прапаноўваю вам назваць свае імя і прадоўжыць выказванне: “Я люблю….”

Кожны ўдзельнік расказвае пра тое, што яму падабаецца. Педагог-псіхолаг звяртае ўвагу дзяцей на тое, што ў кожнага свае інтарэсы.

 

Педагог-псіхолаг: Як бачым, нашы інтарэсы розныя, але ў іх есць адна падобная рыса – усе яны заслугоўваюць павагі.

 

Практыкаванне “Калі я злуюся…”

Педагог-псіхолаг: Давайце зараз паглядзім, як вы сябе паводзіце, калі вы злуяцеся. Запішыце, калі ласка, свае адказы на паперы, а затым па чарзе зачытаем свае запісы.

 

Практыкаванне “Не нашкодзь…”

Педагог-псіхолаг: Паважаныя ўдзельнікі трэнінгу, прапаную вам скамячыць ліст паперы, а затым паспрабаваць вярнуць яго ў пачатковае становішча. Затым мы з вамі паразважаем над пытаннямі.

Пытанні для абмеркавання

– Ці можа скамечаная папера стаць зноў гладкай і ідэальнай?
– Як вы думаеце, што адбываецца з чалавекам, калі ён чуе абразлівыя словы ў свой адрас?
– Ці лёгка аднавіць адносіны чалавека да крыўдзіцеля?
– Ці хапае аднаго слова “прабач”, каб вярнуць да сябе павагу?

Дзеці разам з педагогам-псіхолагам робяць вынік: пакрыўдзіць чалавека лёгка нават словам, а вярнуць давер – доўгі працэс.

 

Практыкаванне “Лагічны ланцужок”

Педагог-псіхолаг: Зараз я пачну фразу, а вы працягніце. “Каб не стаць ахвярай булінгу, патрэбна…” (Кожны школьнік выказвае сваю думку па чарзе).

 

Практыкаванне “Збор правіл”

Педагог-псіхолаг: Давайце разам прыдумаем правілы для таго, каб з намі менш здараліся канфліктныя сітуацыі, а затым іх запішам.

Прыклады правіл

– У нас паважаюць кожнага чалавека, паважаюць пачуцці кожнага індывіда.
– У нас паважаюць права быць іншым.
– Адмова ад гвалту і жорсткасці.
– У нас не высвятляюць адносіны з дапамогай кулакоў.
– Абыякавасць нам не знаёмая.
– У нас не псуюць чужыя рэчы.
– У нас не смяюцца адно над адным.

Педагог-псіхолаг: А цяпер, кожны з вас няхай паставіць свой подпіс пад правіламі. Подпіс – сімвал згоды на іх захаванне і прыняцце.

 

Рэфлексія

Педагог-псіхолаг: Адным словам ацаніце свае становішча ў час трэнінгу. Дзякуй за працу!

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий