Псіхалагічны трэнінг па выпрацоўцы навыкаў самакантролю ў падлеткаў

- 9:05Психологическая помощь

У матэрыяле прадстаўлены сцэнарый трэнінгу для падлеткаў.

Вольга ТУРУТА, 
педагог-псіхолаг,

ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Смаргоні,
Гродзенская вобласць

 

Задачы:

– фарміраваць у падлеткаў жаданне працаваць над сабой;
– фарміраваць уменне адэкватна паводзіць сябе ў эмацыянальна-напружаных, стрэсавых умовах;
– пазнаёміць з умовамі выпрацоўкі навыкаў самакантролю;
– фарміраваць культуру самаразвіцця.

Час: 30–35 мінут.

Катэгорыя: падлеткі.

Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне: ручкі, шкатулка з (гузікам, гадзіннікам, брошкай і г.д.), аднаразовая шклянка, фрагменты трывожнай і спакойнай музыкі.

 

Ход занятку

Педагог-псіхолаг: Добры дзень. Сёння мы з вамі будзем працаваць над сабой.

 

Практыкаванне “Я і мае якасці”

На дошцы псіхолаг малюе табліцу з 4-х слупкоў, даўшы ім назвы “Заўсёды”, “Звычайна”, “Ніколі”, “Рэдка” і прапаноўвае ўдзельнікам зрабіць тое ж самае на лістах паперы.

Прапануе вучням паразважаць пра тое, ці валодаюць яны пералічанымі якасцямі, і адзначыць гэтыя якасці зорачкай (*), улічваючы тое, як часта іх праяўляюць.

Напрыклад:

 

Якасці

Заўсёды

Звычайна

Рэдка

Ніколі

Шанаванне старэйшых

*

 

 

 

Адказнасць

 

*

 

 

Спагадлівасць

 

 

 

 

Бескарыслівасць

 

*

 

 

Шчырасць

 

*

 

 

Упэўненасць

 

 

*

 

Дабрыня

*

 

 

 

Адсутнасць эгаізму

 

 

 

*

 

Далей, кожны выбірае шэсць рыс характару са спіса, якія ён бы хацеў мець альбо імі валодае. Далей удзельнікі могуць падрыхтаваць дыяграму ў выглядзе круга, адлюстроўваючы, якія якасці яны больш за ўсе цэняць (ступень важнасці якасці павінна быць прапарцыянальна памеру сектара).

Па жаданні, удзельнікі могуць выйсці да дошкі і намаляваць свае дыяграмы так, каб як мага больш дыяграм размясцілася на дошцы (каб падлеткі мелі магчымасць іх параўнаць).

Педагог-псіхолаг: Як вы думаеце, для чаго нам было патрэбна выяўляць і абмяркоўваць якасці свайго характару? На гэта пытанне адказаць не цяжка: для разумення сябе і іншых, для самавыхавання і самакантролю.

 

Практыкаванне “Сакрэт”

Усім удзельнікам псіхолаг раздае па “сакрэце” з прыгожай шкатулкі (гузік, гадзіннік, брошку і г.д.), кладзе ў далоні і сціскае кулак. Удзельнікі павінны знайсці спосабы ўгаварыць кожнага паказаць свой сакрэт.

 

Практыкаванне “Шклянка”

Псіхолаг прапаноўвае ўдзельнікам узяць аднаразоваю шклянку і зрабіць з ёй тое, што зрабілі б у становішчы агрэсіі. Затым прапаноўвае вярнуць шклянку ў першапачатковы выгляд.

Абмеркаванне:

1. Ці магчыма пасля агрэсіўных дзеянняў усё аднавіць?
2. Ці было з вамі такое, што пасля агрэсіі вы шкадавалі аб зробленым?

Заключэнне: Усе гэта рэчы, у якіх ёсць свая цана, а самае каштоўнае, бясцэннае – душа чалавека. Як мы можам яе аднавіць, не пакінуўшы слядоў?

 

Практыкаванне “Думай прыгожа”

Псіхолаг: Калі вы хвалюецеся, паспрабуйце прыгожа і спакойна дыхаць. Давайце паспрабуем. Заплюшчыце вочы, глыбока ўдыхніце.

У думках скажыце: “Я – леў”, – выдыхніце, удыхніце;
– Скажыце: “Я – птушка”, – выдыхніце, удыхніце;
– Скажыце: “Я – кветка”, – выдыхніце, удыхніце;
– Скажыце: “Я спакойны”, – выдыхніце, удыхніце.

Вы сапраўды супакоіцеся.

 

Рэфлексія

Удзельнікі слухаюць фрагменты трывожнай (напрыклад, ваеннай) і спакойнай музыкі. Затым выбіраюць музычны фрагмент, які адпавядае іх настрою.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий