Выкарыстанне прытчаў на ўроках беларускай мовы 

- 15:27БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА, Беларуская мова і літаратура. Матэрыялы да ўрокаў, Методичка

У цэнтры ўвагі кожнага ўрока па прадмеце “Беларуская мова” стаіць тэкст як асноўная сінтаксічная адзінка. З мэтай актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў, рэалізацыі выхаваўчых задач і прымянення сацыякультурнага падыходу, на думку аўтара, вельмі зручнымі з’яўляюцца тэксты прытчаў.

Вольга ГАЛОЎКІНА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 19 г. Мінска імя Я.Купалы”

 

 

– Галоўная задача Настаўніка ў тым, каб абуджаць смагу, падтрымліваць і ўказваць на правільны шлях? – спыталі вучні.
– Не, галоўная задача Настаўніка – выхаваць у навучэнца чалавечнасць і дабрыню, і прынесеная вамі для мяне вада падказвае мне, што я сваю галоўную задачу пакуль выконваю правільна.
Старажытная прытча

Усё ў жыцці імкнецца да гармоніі, і настаўнік заўсёды думае пра тое, як зрабіць свой урок цэласным, прадуктыўным і гарманічным, шукаючы прыёмы абуджэння і падтрымкі матывацыі ў вучняў, цікавыя прыёмы, дзейсныя сродкі навучання. У праграме па беларускай мове напісана: “Неабходна так наладжваць працэс навучання, каб адным з галоўных напрамкаў у працы настаўніка стала фарміраванне сапраўднага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, удумлівага чытача, адукаванага суразмоўніка, спагадлівага, высакароднага чалавека. Патрэбна дапамагаць вучням назапашваць навыкі, неабходныя для самаадукацыі, самапазнання і выхавання, вучыць карыстацца імі ў штодзённым жыцці… Галоўным дыдактычным матэрыялам з’яўляюцца тэксты, на аснове якіх вырашаюцца задачы, накіраваныя на засваенне норм літаратурнага вымаўлення, граматыкі, правапісу, узбагачаецца слоўнік вучняў, забяспечваецца іх выхаванне і развіццё. Выбар тэксту як дыдактычнай адзінкі стварае сінтаксічную аснову вывучэння моўных з’яў, якія па-за тэкстам не могуць раскрыць сваіх функцыянальных магчымасцей”.

У цэнтры ўвагі кожнага ўрока па прадмеце “Беларуская мова” стаіць тэкст як асноўная сінтаксічная адзінка. З мэтай актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў, рэалізацыі выхаваўчых задач і прымянення сацыякультурнага падыходу, на мой погляд, вельмі зручнымі з’яўляюцца тэксты прытчаў. Прытча вельмі патрэбна сучаснаму выхаванцу, бо, як падарожжа, пашырае далягляд. Прытча простая, зразумелая, таму мы давяраем тым ісцінам, якія былі здабытыя ў творчым азарэнні аўтарамі. Задача такіх твораў не ў паўнаце выяўлення, а ў тым, каб адшукаць глыбінныя сэнсы. Папулярнасць прытчы ў гісторыі літаратуры змянялася. Гэта традыцыя была характэрная для тых эпох, якія асабліва мелі патрэбу ў дыдактыцы і алегарызме, калі прытча была цэнтрам і эталонам для іншых жанраў. Найбольшае развіццё прытча атрымала ў краінах Блізкага Усходу, дзе была надзвычай папулярным жанрам. Там яе называлі “настаўніцкай” прозай.

 

У 5–6-х класах можна прапанаваць вучням прытчы Саламона – своеасаблівы зборнік народных прыказак, афарызмаў на маральна-этычныя тэмы: “Благая тая птушка, што свайго гнязда не пільнуецца”, “Зямелька – матка наша: і корміць, і поіць, і адзявае нас”, “Радзіма – матка, чужына – мачыха”, “На чужыне і голуба варонаю назавуць”, “Шлях ляніўца – як цярновы пляцень, а шлях праведніка – гладкі”.

Як вы разумееце сэнс (апошняе выказванне)? Прывядзіце прыклад з жыцця.
Знайдзіце назоўнікі, запішыце іх у пачатковай форме, вызначце канчатак.
 Азначце часцінамоўную прыналежнасць усіх слоў.
 Знайдзіце словы, у якіх тры санорныя зычныя.
 Акрэсліце лексічнае значэнне слоў праведнік, цярновы.
 Напішыце па апорных словах тэкст, які раскрывае сэнс выказвання (настаўнік на свой погляд запісвае іх на дошцы).

 

Выкарыстанне прытчы зручна на этапе пастаноўкі мэты і задач урока, сэнс яе ўплывае на матывацыю вучняў, стварае прыдатныя ўмовы для разумення вартасці ведаў, сутнасці працы, яе эфектыўнасці.

Яскравай і дакладнай будзе гучаць думка наступнай прытчы.

Паляўнічы і дрывасек
Ішоў паляўнічы па лесе і ўбачыў дрывасека. Сагнуўшыся, той доўга і з вялікім цяжарам піліў паваленае дрэва. З твару ліўся пот, увесь ён быў моцна напружаны. Паляўнічы падышоў бліжэй, каб паглядзець, чаму дрывасеку так цяжка і так павольна ўсё атрымоўваецца.
– Ды ваша піла зусім затупілася! – не вытрымаўшы, сказаў паляўнічы. – Чаму б вам яе не завастрыць?
– Што вы! – усклікнуў дрывасек, здзіўлена паглядзеўшы на падарожнага. – У мяне зусім няма часу, мне яшчэ патрэбна дваццаць дрэў спілаваць!
І дрывасек зноў прыняўся за працу.

У чым галоўная думка прытчы?
 Як вы разумееце сэнс слоў эфектыўнасць і прадуктыўнасць?
 Што, на вашу думку, дазваляе зрабіць вашу работу на ўроку прадуктыўнай і якаснай?

 

Для рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу ўрока, фарміравання каштоўнасцей у вучняў зручна прапанаваць пераклад-пераказ наступнай прытчы.

Два волка
Когда-то давно старый индеец открыл своему внуку одну жизненную истину.
– В каждом человеке идет борьба, очень похожая на борьбу двух волков. Один волк представляет зло – зависть, ревность, сожаление, эгоизм, амбиции, ложь… Другой волк представляет добро – мир, любовь, надежду, истину, доброту, верность.
Маленький индеец, тронутый до глубины души словами деда, на несколько мгновений задумался, а потом спросил:
– А какой волк в конце побеждает?
Старый индеец едва заметно улыбнулся и ответил:
– Всегда побеждает тот волк, которого ты кормишь.

 

Пры вывучэнні тэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7-м класе настаўнік звяртае ўвагу вучняў на асаблівасці ўтварэння гэтай формы ў беларускай мове, формаўтваральныя суфіксы. Можна прапанаваць вусны (пісьмовы) пераклад прытчы.

Притча о колодце
Однажды осел упал в колодец и стал громко вопить, призывая на помощь. На его крики прибежал хозяин ослика и развел руками, ведь вытащить ослика из колодца было невозможно. Тогда хозяин рассудил так: «Осел мой уже стар, и ему недолго осталось, а я все равно хотел купить нового молодого осла. Этот колодец уже совсем высох, и я уже давно хотел его засыпать и вырыть новый. Так почему бы сразу не убить двух зайцев: засыплю я старый колодец, да и ослика заодно закопаю».
Недолго думая, он пригласил своих соседей. Все дружно взялись за лопаты и стали бросать землю в колодец. Осел сразу же понял, что к чему. Он начал громко вопить, но люди не обращали внимание на его вопли и молча продолжали бросать землю в колодец. Однако очень скоро ослик замолчал. Когда хозяин заглянул в колодец, он увидел следующую картину: каждый кусок земли, который падал на спину ослика, он стряхивал и приминал ногами.
Через некоторое время, к всеобщему удивлению, ослик оказался наверху и выпрыгнул из колодца!

 

Заданні:

Выпішыце дзеепрыслоўі, вызначце іх суфіксы і дзеясловы, якіх яны ўтвораны;
Сфармулюйце і запішыце асноўную думку, мараль прытчы;
Як перакладаюцца на беларускую мову кароткія прыметнікі мужчынскага роду?
 Вызначце складаны сказ, абгрунтуйце свой выбар.

 

Пры знаёмстве з тэмай “Дзеепрыметнік” можна прапанаваць скласці тэкст па карціне з выкарыстаннем гэтай формы дзеяслова. Як вядома, часам мастакі ў аснову сюжэтаў сваіх карцін бралі старажытныя евангельскія прытчы. Рэмбрант у эпоху Барока ў 1627 годзе напісаў карціну “Прытча пра багацея”, яна дайшла да нашага часу і зараз яна знаходзіцца ў Берліне.

Каго вы, на ваш погляд, бачыце на палатне?
 Чым заняты герой?
 Што адлюстравана на цэнтральным плане?
 Што вы бачыце на другім плане?
 Якімі фарбамі і мазкамі карыстаецца мастак?
 Па чым мы вызначаем каларыт эпохі?

Што найбольш прыцягнула вашу ўвагу? (Адказваючы на пытанні, вучні павінны старацца ўжываць форму дзеепрыметніка, найбольш яскравыя адказы запісваюцца на дошцы, а настаўнік звяртае ўвагу на яго сэнсава-стылістычныя магчымасці, эканамічнасць і сучаснасць канструкцый).

Далей карысным будзе даць саму прытчу, па якой пісалася карціна, на рускай мове, а вучням пераказаць яе на беларускай.

У одного богатого человека был хороший урожай в поле. И он стал рассуждать сам с собою: «Что мне делать? Некуда мне собрать плодов моих». И, решив, сказал: «Вот что сделаю: сломаю житницы мои, и построю новые больше прежних, и соберу туда весь хлеб мой и все добро мое, и скажу душе своей: душа! много добра лежит у тебя на многие годы, покойся, ешь, пей и веселись!»
Но Бог сказал ему: «Безумный! В эту ночь душу твою возьмут у тебя (т. е. ты умрешь); кому же достанется то, что ты заготовил?»

 

Цікавымі для работы на ўроку з’яўляюцца карціны Д.Феці “Прытча пра згубленую драхму”, П.Брэйгеля “Прытча пра сляпых”, М.Лосева “Прытча пра блуднага сына”, В.Паленава “Хрыстос і грэшніца”. Можна прапанаваць вучням 8-га класа ўявіць сябе ў ролі экскурсавода, які апісвае палатно гледачам, звяртаючы ўвагу на дэталі, настрой, тэхніку перадачы. Такім чынам прымяняем міжпрадметную сувязь (школьнікі ўжо маюць веды пра эпохі, кірункі, творчасць многіх мастакоў з урокаў па вучэбным прадмеце “Мастацтва”).

 

Жанр прытчы зараз актыўна выкарыстоўваецца ў псіхалогіі, кіно, музыцы і жывапісе. На ўроках мовы ён гучыць лаканічна і слушна. Прытча з’яўляецца цудоўнай школай прамоўніцкага мастацтва, дазваляе вучням папрактыкавацца ў праяўленні індывідуальнасці, творчых здольнасцей.

Прызнанне жанр прытчы атрымоўвае таму, што яе дасканалы лаканічны змест выражаны ў простым, бытавым зразумелым вобразе і выступае перад намі як нешта натуральнае, сапраўднае, што мы можам усвядоміць, засвоіць і кіравацца ў жыцці.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий