Іван Шамякін, “Пастух”. Урок беларускай літаратуры ў 3-м класе

- 14:31Методичка, НАЧАЛЬНАЯ ШКОЛА, Начальная школа. Сценарии

Дадатковы матэрыял для ўрока: https://drive.google.com/drive/folders/1gOi4-q4QqPK1mxcmeDS5jxzmspBBd_1r?usp=sharing

Наталля КУЛАКОВА,
настаўнік пачатковых класаў
ДУА “Сярэдняя школа № 26 імя А.Н.Сівачова г. Гродна”

 

 

Тэма ўрока: І.Шамякін “Пастух”.

Тып урока: урок засваення новых ведаў.

Мэта: стварэнне ўмоў для актыўнай пазнавальнай дзейнасці вучняў пры ўспрыманні і аналізе апавядання І.Шамякіна “Пастух”.

Задачы: вучыць вызначаць у прачытаным творы персанажаў, іх рысы характару і тлумачыць учынкі дзеючых асоб; вучыць вызначаць галоўную думку твора; выказаць свае адносіны да герояў апавядання; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексікай апавядання; садзейнічаць выхаванню павагі да старэйшых, да працы, адказнасці за даручанае.

Формы работы: індывідуальная, парная, групавая, франтальная.

Абсталяванне: Жуковіч, М.В. Літаратурнае чытанне: вучэб. дапам. для 3 класа ўстаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання : у 2 ч. / М.В.Жуковіч. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2017; прэзентацыя, ілюстрацыя, карткі са словамі, геаметрычныя фігуры, карткі з заданнямі для груп (гексы з прыказкамі, пазлы для лексічнай работы), рабочы ліст “Вока” для складання характарыстыкі героя, рабочы ліст “Трэйлер” (для дамашняга задання).

 

Ход урока

І Арганізацыйны этап

Мэта: настрой на працоўную дзейнасць.

Прагучаў званок вясёлы,
Запрасіў нас на ўрок.
Хорам: (Слайд 2)
Будзем добра працаваць,
Будзем новы твор чытаць,
А чытанне будзе гучным,
Правільным і мілагучным.

– Сябры мае! Я вельмі рада ўбачыць вашы прыветлівыя вочы і ўсмешкі. Паглядзіце на слайд, прачытайце і вызначце, якія якасці спатрэбяцца нам на ўроку (Слайд 3):

Пільнасць (внимательность)          гультайства                   няўважлівасць

Руплівасць (усердие)                      актыўнасць                    неахайнасць (неряшливость)

падхалімства                                    цікавасць (интерес)      акуратнасць

– З першых літар адзначаных вамі слоў складзіце новае слова (праца). Як яно звязана са словамі, якія вы возьмеце на ўрок?

– Спадзяюся, што сёння працаваць на ўроку вы будзеце актыўна, арганізавана, рупліва, пільна і з цікавасцю.

 

ІІ Этап актуалізацыі ведаў з выяўленнем праблемнай сітуацыі

Мэта: праверка выразнасці чытання верша, развіццё звязнай мовы.

– Як называецца раздзел, які мы вывучаем? (Выбар назвы з прапанаваных сказаў, якія запісаны на слайдзе/на гексах на дошцы. На дошцы размешчаны гексы толькі з назвамі раздзелаў).

– Як вы разумееце назву раздзела? (Добрае дзіця бацькоў думкі згадвае).

Заданне для групавой работы (адна група працуе на дошцы): падабраць прыказкі, якія падыходзяць да прапанаванага раздзела.

– Які верш вы рыхтавалі дома?
– Хто яго аўтар?
– Кім ганарыцца хлопчык у вершы? Чаму?
– Якую мару хоча ажыццявіць галоўны герой верша?
– Чаму хлопчык упэўнены, што “ніколі Беларусі не трапіць у палон”?

Праверка дамашняга задання (чытанне ў парах, чытанне на адзнаку 2–3 вучні).

 

III Этап падрыхтоўкі вучняў да актыўнага і свядомага засваення новага матэрыялу. Пастаноўка праблемы. Вызначэнне тэмы і мэты ўрока

Мэта: вызначэнне тэмы і мэты ўрока; далучэнне да дзейнасці, выяўленне цяжкасцей у “адкрыцці новых ведаў”.

3.1 Стварэнне праблемнай сітуацыі

Увазе вучняў прапануюцца наступныя фігуры:

 

Задача вучняў – за 1 хвіліну запомніць фігуры і літары на іх. Потым настаўнік пераварочвае фігуры літарамі ўніз і кладзе іх у той паслядоўнасці, у якой размешчаны літары ў слове.

– Як вы думаеце, для чаго мы выконвалі гэту работу? (Так будзе называцца твор, які мы будзем чытаць).

3.2 Паведамленне тэмы і задач урока

– Сапраўды, сёння на ўроку мы пазнаёмімся з творам Івана Шамякіна “Пастух”.

– Якія задачы паставім перад сабой? Вызначце іх, выкарыстоўваючы апорныя словы: асноўная думка, твор, характарыстыку, учынкі.

Вучні называюць задачы ўрока.

3.3 Знаёмства з біяграфіяй Івана Шамякіна

Расказвае добра падрыхтаваны вучань.

Івaн Пятpoвiч Шaмякiн – нapoдны пicьмeннiк Бeлapyci, Гepoй Сaцыялicтычнaй Пpaцы, нapaдзiўcя 30 cтyдзeня 1921 гoдa ў вёcцы Кapмa Дoбpyшcкaгa paёнa Гoмeльcкaй вoблacцi ў cялянcкaй cям’i.
Бaцькa cтaў пpaцaвaць лecнiкoм. У cyвязi з гэтым мecцa жыxapcтвa чacтa мянялacя. Вучыўся пісьменнік у розных школах. Пасля заканчэння сямігодкі вучыўся ў Гомельскім тэхнікуме будаўнічых матэрыялаў, які скончыў 1940 г. Па нaкіpaвaнні паехаў у Бeлacтoк, дзe працаваў тэxнікaм пpaмкaмбінaтa, aлe xyткa быў пpызвaны ў Чырвоную Армію. У час Вялікай Айчыннай вайны – камандзір гарматы, камсорг дывізіёна. Ваяваў пад Мурманскам, удзельнічаў у вызваленні Польшчы, у баях на Одэры. Пасля дэмабілізацыі восенню 1948 г. вярнуўся на радзіму. З 1945 па 1948 гады настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахаўскага раёна. З 1946 г. вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педагагічнага інстытута. У 1948 г. пераехаў у Мінск. Працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, быў галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчизна». У 1980–1990 гг. – галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 1963 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у працы 18-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

3.4 Моўная хвілінка

Спявае ражок, спявае ражок!
Мы гонім статак на лужок.
Пасём кароў мы цэлы дзень,
Толькі стане горача – пагонім іх у цень.

– Прачытайце верш. Пры чытанні правільна вымаўляйце гукі [дз’], [р], [ч], [г], [ў], [ц’]. Прачытайце, перадаючы голасам вясёлы настрой, сумны настрой. Чаму гэты верш можна прачытаць і з сумам? (Трэба вельмі рана прачынацца, каб пасвіць кароў.)

 

IV Этап засваення новых ведаў і спосабаў дзеянняў

Мэта: вяртанне да біяграфіі пісьменніка і абмеркаванне; замацаванне ведаў з дапамогай назірання, абагульнення, слухання; аналіз і сінтэз прачытанага.

Работа з тэкстам будуецца па тэхналогіі крытычнага мыслення, выкарыстоўваецца прыём “Чытанне з прыпынкамі”.

4.1 Стадыя выкліку

– Па назве тэксту і малюнку вызначце:

Пра што будзе гаварыцца ў творы?
Дзе будуць адбывацца дзеянні?
Хто героі твора?

Малюнак размешчаны на дошцы. Потым на малюнак дадаюцца словы.

 

4.2 Слоўнікавая работа (групавая работа з пазламі, на якіх запісана слова, яго лексічнае значэнне і пераклад на рускую мову)

Праверце правільнасць выканання задання, адкрыўшы падручнік на с. 19

 

Гульня “Знайдзі пару” (работа ў парах)

 

4.3 Стадыя асэнсавання

Знаёмства з тэкстам

Першы прыпынак. Настаўнік чытае ўрывак на с. 17–18. Пасля чытання задае пытанні. Вучні адказваюць на пытанні з апорай на тэкст.

– Ад чыёй асобы вядзецца апавяданне?
– Хто галоўныя героі?
– Колькі гадоў было хлопчыку?
– Кім працаваў яго бацька?
– Што сказаў бацька, калі сыну стала восем гадоў?
– Чаму бацька так сказаў? 

Ці ведаеце вы…  

– Нашы дзеці сабралі некаторыя факты з тагачаснага жыцця. Давайце паслухаем.

Да сямі гадоў хлопчыкаў і дзяўчынак раней ласкава называлі “дзіця”.
Хлопчыкаў выхоўвалі стражэй чым дзяўчынак.
У сямігадовым узросце хлопчыкі спасцігалі асновы сялянскай працы.
З сямі гадоў хлопчыкі ўмела абыходзіліся за скацінай, ездзілі верхам на конях, дапамагалі ў полі пры ўборцы ўраджаю.
З 5–6 гадоў сыноў навучалі кіраваць коньмі, седзячы верхам.
З 8–9 гадоў вучылі запрагаць і кіраваць седзячы і стоячы ў возе, пасвіць кароў.

– А чаму раней бацькі так абыходзіліся са сваімі дзецьмі? (Калі бацькі прывучваюць дзяцей да працы з дзяцінства, значыць яны дапамагаюць ім падрыхтавацца да дарослага жыцця.)

– Каля якой вёскі жыла сям’я хлопчыка? З якога горада прыехаў дзядзька Трышка? Якія мары былі ў героя пра новы занятак? Як сын аднёсся да слоў бацькі? Як гэта яго характарызуе?

Адпаведныя запісы робяцца ў рабочым лісце:

Бацька – сур’ёзны, рашучы (прыняў рашэнне, што прыйшоў час сыну працаваць).
Маці – добрая (шкадавала сына).
Сын – паслухмяны, паважае бацькоў.

Што будзе далей і чаму?

Другі прыпынак. Добра чытаючыя вучні чытаюць урывак на с. 18–19.

– Ці правільна мы вызначылі працяг твора?
– З якім настроем хлопчык збіраўся на першы працоўны дзень?
– Ці змяніліся зімнія мары і фантазіі за першую раніцу? Чаму?
– Прачытайце, як герой вярнуўся дамоў? Як аднесліся родныя да гэтага?

Адпаведныя запісы робяцца ў рабочым лісце:

Бацька – сур’ёзны, рашучы, быў няўмольны.
Маці – добрая (шкадавала сына), плакала, дапамагала.
Сын – паслухмяны, паважае бацькоў, не справіўся з заданнем, разгубіўся, y xaтy нe зaxoдзiў, плaкaў зa xлявoм.

Што будзе далей і чаму?

Трэцці прыпынак. Самастойнае чытанне ўрыўка на с. 20.

– Ці спраўдзіўся наш прагноз?
– Што змянілася ў рабоце за лета?

У рабочы ліст уносяцца дапаўненні.

Сын – паслухмяны, паважае бацькоў, не справіўся з заданнем, разгубіўся, y xaтy нe зaxoдзiў, плaкaў зa xлявoм, прывык, палюбіў адзіноту, палюбіў жывёл.

Што будзе далей і чаму?

Чацвёрты прыпынак. Настаўнік чытае ўрывак на с. 20-21, які вучні будуць потым пераказваць.

– Ці спраўдзіўся наш прагноз?

На дошцы з‘яўляюцца новыя запісы:

Бацька – сур’ёзны, рашучы, быў няўмольны, усім расказваў.
Маці – добрая (шкадавала сына), плакала, дапамагала, спужалася, ледзьве нe страціла прытомнасць.
Сын – паслухмяны, паважае бацькоў, не справіўся з заданнем, разгубіўся, y xaтy нe зaxoдзiў, плaкaў зa xлявoм, прывык, палюбіў адзіноту, палюбіў жывёл, спужаўся.

– Ці мог загінуць герой?
– Чаму так аднесліся бацькі?
– Чаму бацька расказаў усім пра “прыгоды” сына?
– Ці любіў бацька свайго сына? Чаму ж так паступіў?

 

Фізкультхвілінка “Музычная”

 

V Этап прымянення ведаў і спосабаў дзеянняў

5.1 Праверка засваення зместу апавядання

– Прапаную вам яшчэ раз звярнуцца да тых прыказак, што мы падабралі да нашага раздзела. Ці ёсць сярод іх прыказка, якая падыходзіць да апавядання, з якім мы працавалі? (Што ў маленстве выхаваеш, на тое ў старасці абапрэшся.)

– Знайдзіце сярод прыказак, што засталіся, яшчэ адну, якая падыходзіць да апавядання. (Ніякая праца не ганьбіць чалавека.)

Тэст (з выкарыстаннем сэрвісу Plicker)

 

5.2 Работа ў парах

– Расстаўце па парадку пункты плана да апавядання Івана Шамякіна “Пастух”.

 

VI Этап інфармавання аб дамашнім заданні

Мэта: паведамленне дамашняга задання і інструктаж па яго выкананні.

Падрыхтоўка да падрабязнага пераказу часткі твора ад слоў “Аднойчы я забаўляўся з Майкай…” і да канца.

План

1. Майка рогам падчапіла мяне пад папружку.
2. Яна палезла ў самы гушчар.
3. Я ўпаў на зямлю.
4. Мой знешні выгляд.
5. Калі з’явіўся дадому.

Пераказаць урывак твора па апорных словах.

 

VІІ Этап падвядзення вынікаў урока. Рэфлексія (інтэрактыўна, з выкарыстаннем сэрвісу Сlassroomscreen)

Мэта: стварэнне сітуацыі поспеху, фарміраванне ўмення выбіраць і выкарыстоўваць вывучаны матэрыял.

– Ці правільна ў пачатку ўрока мы вызначылі змест, герояў твора, месца дзеяння?

– Якая асноўная думка закладзена Іванам Шамякіным у гэтым апавяданні? Як вы адносіцеся да хлопчыка? Чаму?

– Якія новыя адкрыцці вы зрабілі сёння на ўроку?

– Настаўнік аналізуе работу вучняў, выстаўляе адзнакі.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий