Матэрыял складзены па раздзеле “Лексіка” і можа быць карысным пры падрыхтоўцы да алімпіяды па прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”. Таксама яго можна выкарыстаць на падагульняючых уроках і падчас розных пазакласных мерапрыемстваў (віктарын, конкурсаў, турніраў) ці прапанаваць вучням у якасці дамашняга задання.
Ірына ЦІМОХАВА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
ДУА “Гімназія г. Быхава”,
Магілёўская вобласць
Заданне 1
Знайдзіце ўладальнікаў наступных рэчаў: вэлюм, кабат, дзяга, бравэрка, каснік, андарак, картуз, сурдут, намітка, каптур, пінжак, сак, каралі, аблавуха, бекеша, чапец, чуйка, пацеркі.
Мужчына |
Жанчына |
|
|
Адказ:
мужчына – дзяга, бравэрка, картуз, сурдут, пінжак, аблавуха, бекеша, чуйка;
жанчына – вэлюм, кабат, каснік, андарак, намітка, каптур, сак, каралі, чапец.
Заданне 2
Па малюнку і лексічным значэнні ўстанавіце назвы гаспадарчых прылад працы і прадметаў хатняга побыту.
Малюнак |
Назва |
Лексічнае значэнне |
1 |
|
Сельскагаспадарчая прылада для ворыва |
2 |
|
Сельскагаспадарчая ручная прылада для зрэзвання злакаў з кораня |
3 |
|
Ручная драўляная прылада для малацьбы збожжа |
4 |
|
Ручны млын, які складаецца з двух гладка абчэсаных круглых камянёў, пры дапамозе якіх зерне пераціраецца на муку |
5 |
|
Прадмет хатняга ўжытку, |
6 |
|
Ручная сельскагаспадарчая прылада, якая служыць для зразання травы, збожжа |
7 |
|
Земляробчая прылада ў выглядзе рамы з вертыкальнымі зубамі або дыскамі, пры дапамозе якой разрыхляюць глебу |
8 |
|
Прылада, з дапамогай якой саджалі цеста ў печ і даставалі хлеб з печы, падграбалі на таку і перамешвалі збожжа, падграбалі і раўнялі бульбу ў буртах |
9 |
|
Ручная сельскагаспадарчая прылада для падняцця і пераносу сена, саломы |
10 |
|
Сельскагаспадарчая прылада для зграбання сена, саломы |
Адказ: 1) саха, 2) серп, 3) цэп, 4) жорны, 5) рубель, 6) каса, 7) барана, 8) лапата, 9) вілы, 10) граблі.
Заданне 3
Устаўце ў прыказкі патрэбныя словы, якія абазначаюць жывёл і птушак.
1) Галоднаму ________ авёс сніцца.
2) Дурны ________ і на гаспадара брэша.
3) Прыйдзе _______ да ваза.
4) Быў бы хлеб, а ______ знойдуцца.
5) Відаць _______ па палёту, а ______ па паглёду.
6) Баба з калёс, а ______ як чорт панёс.
7) Пашлі ______ , а за ім пасла.
8) Быў бы куст, а ______ знойдзецца.
9) Не бог_______ рог.
10) Не мела баба клопату купіла ________ .
Адказ:
1. Галоднаму каню авёс сніцца.
2. Дурны сабака і на гаспадара брэша.
3. Прыйдзе каза да ваза (коза да воза).
4. Быў бы хлеб, а мышы знойдуцца.
5. Відаць сокал па палёту, а сава па паглёду.
6. Баба з калёс, а каня як чорт панёс.
7. Пашлі асла, а за ім пасла.
8. Быў бы куст, а варона знойдзецца.
9. Не бог свінні рог.
10. Не мела баба клопату купіла парася .
Заданне 4
Да ўстарэлых слоў падбярыце сінонімы.
1 Травень – …
2 Пілігрым – …
3 Кляса – …
4 Сеча – …
5 Покуць –…
6 Святліца – …
7 Тартак – …
8 Лірнік – …
9 Штандар – …
10 Бортнік –…
Адказ: 1) май, 2) вандроўнік, 3) клас, 4) бой, 5) вугал, 6) пакой, 7) лесапільня, 8) музыка-пясняр, 9) сцяг, 10) пчаляр.
Заданне 5
У старажытныя часы мерай вагі і даўжыні служыў чалавек, г.зн. вага – колькі ён зможа падняць на плечы, даўжыня – на якую адлегласць працягвае руку. Вызначце, як раней называліся меры даўжыні і вагі, якія складалі.
Для даведак: беркавец, пядзя, доля, вяршок, пуд, сажань, залатнік, аршын, фунт, вярста.
|
Меры даўжыні |
Адказ |
|
|
Меры вагі |
Адказ |
1 |
Мера даўжыні, якая складае 71,12 см |
? |
|
1 |
Мера вагі, |
? |
2 |
Мера даўжыні, |
? |
|
2 |
Мера масы, |
? |
3 |
Мера даўжыні, |
? |
|
3 |
Мера вагі, |
? |
4 |
Мера даўжыні, роўная адлегласці паміж канцамі расцягнутых вялікага і ўказальнага пальцаў |
? |
|
4 |
Мера масы, |
? |
5 |
Мера даўжыні, |
? |
|
5 |
Старая мера вагі, |
? |
Адказ:
меры даўжыні – 1) аршын, 2) вярста, 3) сажань, 4) пядзя, 5) вяршок.
меры вагі – 1) фунт, 2) залатнік, 3) пуд, 4) доля, 5) беркавец.
Заданне 6
Падбярыце да рускіх спалучэнняў беларускія аднаслоўныя адпаведнікі.
Булыжная мостовая – …
Ветряная мельница – …
Берёзовый сок – …
Парное молоко – …
Картофельная ботва – …
Топкое болото – …
Падающая звезда – …
Горячий пепел – …
Адказ:
Булыжная мостовая – брук
Ветряная мельница – вятрак
Берёзовый сок – бярозавік
Парное молоко – сырадой
Картофельная ботва – бульбоўнік
Топкое болото – дрыгва, багна
Падающая звезда – знічка
Горячий пепел – прысак
Заданне 7
Разгледзьце малюнкі, пазнайце прадметы хатняга ўжытку і запішыце іх назвы.
Адказ: 1) чыгун, 2) патэльня, 3) збан (гладыш), 4) тарка, 5) імбрычак, (імбрык), 6) міска, 7) накрыўка, 8) рэшата, 9) слоік.