Матэрыял прапануецца з мэтай падрыхтоўкі навучэнцаў да здачы цэнтралізаванага экзамену па беларускай мове. Уключае два тэсты розных тыпаў па дзесяць пытанняў у кожным.
Валянціна КВЕЦЕНЬ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Жырмунская сярэдняя школа”
Воранаўскага раёна,
Гродзенская вобласць
Тэст 1
А1. Укажыце словы, у якіх правільна вызначаны канчаткі прыметнікаў:
1) белы лебедзь;
2) прыгожая подпіс;
3) зімняя шэрань;
4) белы вэлюм;
5) шэрая гусь;
А2. Адзначце словы, у якіх ёсць суфікс -к-:
1) кніжка;
2) майка;
3) вадкасць;
4) дзядзька
5) перадрукоўка.
А3. Адзначце словы, у якіх няма суфікса -к-:
1) набіўка;
2) бялюткі;
3) рыканне;
4) іголачка;
5) берасцянка.
А4. Адзначце дзеепрыметнікі з суфіксам —н-:
1) падлога пафарбаваная;
2) канцэрт завершаны;
3) кабель пашкоджаны;
4) твор прачытаны;
5) тайна разгаданая.
А5. Адзначце слова (словы), у якіх памылкова выдзелены канчаткі:
1) імпэтна;
2) зморшчынка;
3) грэбліва;
4) выплаўка;
5) штодзённа.
А6. Адзначце словы, якія ў сваёй структуры маюць дзве прыстаўкі:
1) непадступнасць;
2) недамоўленасць;
3) неадрыўнасць;
4) непрыгляднасць;
5) пазакласны.
А7. Адзначце слова (словы), якія з’яўляюцца аднакаранёвымі да слова час:
1) пачаставацца;
2) частковы;
3) часовы;
4) часаць;
5) заўчасна.
А8. Адзначце словы, якія складаюцца з пяці марфем:
1) захоўванне;
2) вывучэнне;
3) безнадзейна;
4) камандаванне;
5) састарыць.
А9. Адзначце абрэвіятуры, якія належаць да гукавых:
1) БДУ;
2) ААН;
3) ЗАГС;
4) ДНК;
5) БАМ
А10. Адзначце слова (словы), марфемная будова якіх адпавядае наступнай схеме: прыстаўка+ корань+суфікс+суфікс+канчатак:
1) бясплоднасць;
2) зрастанне;
3) падрыхтаванасць;
4) сыходжанне;
5) насаджванне.
Тэст 2
1. Знайдзіце ў сказе слова, у аднакаранёвых словах да якога адбываецца чаргаванне мяккага і зацвярдзелага зычнага гуку. Запішыце гэта слова так, як яно пададзена ў сказе.
У час трывогі і бяды з табою мы адзіныя, з любоўю шчыраю заўжды заву цябе Радзімаю. (В.Бароўская)
2. Вызначце ў сказе слова, якое ўтворана бяссуфіксным спосабам. Запішыце гэта слова так, як яно пададзена ў сказе.
Зямля Радзімы, у сэрцы боль салодкі хто не адчуў, сустрэўшыся з табой? (А.Звонак)
3. Вызначце ў сказе слова, якое ў канчатку мае тры літары. Запішыце гэта слова так, як яно пададзена ў сказе.
Быць Беларусам – гэта значыць свайго ні гуку не забыць, усё чужое перайначыць, каб Беларусі вечнай быць! (Р.Барадулін)
4. Вызначце ў сказе слова, утворанае постфіксальным спосабам. Запішыце гэта слова так, як яно пададзена ў сказе.
Пакружыўся над Хатынню бусел сонечна-пагодлівай вясной: каміны стаяць, і людзі ў скрусе, а нідзе хаціны ні адной. (В.Жуковіч)
5. Вызначце ў сказе слова, утворанае прыставачна-суфіксальным спосабам. Запішыце гэта слова так, як яно пададзена ў сказе.
Навекі слава тым, што ў полі ратным загінулі за родныя палі, за наш народ, за лёс народаў брацкіх, за дзень наступны ўсяе зямлі. (П.Панчанка)
В6. Адзначце слова, якое супадае з яго асновай. Запішыце гэта слова так, як яно пададзена ў сказе.
Падаюць з неба белыя пушынкі, усцілаючы зямлю мяккім снежным покрывам.
В7. Вызначце, якім спосабам утвораны прапанаваныя словы, і ўстанавіце адпаведнасць паміж слупкамі табліцы. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя левага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад, А1Б2В3Г4.
А. Даабедаць. |
1. Бяссуфіксны спосаб. |
В8. Вызначце, колькі гукаў маюць прапанаваныя словы, і ўстанавіце адпаведнасць паміж слупкамі табліцы. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя левага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад, А1Б2В3Г4.
А. Меліярацыя. |
1. Нуль гукаў. |
В9. Вызначце марфемную будову прапанаваных слоў і ўстанавіце адпаведнасць паміж слупкамі табліцы. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя левага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад, А1Б2В3Г4.
А. Мальба. |
1. Прыстаўка+корань+суфікс+суфікс+канчатак. |
В10. Вызначце, пры дапамозе якіх суфіксаў утвараюцца прыметнікі (дзеепрыметнікі) ад прапанаваных слоў, і ўстанавіце адпаведнасць паміж слупкамі табліцы. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя левага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад, А1Б2В3Г4.
А. Грамада. |
1. Суфікс —ск-. |
Ключ да адказаў
Тэст 1 | Тэст 2 |
1 – 3, 4, 5; 2 – 1, 4, 5; 3 – 2, 3; 4 – 1, 4, 5; 5 – 1; 3; 6 – 1; 3; 4; 7 – 3, 5; 8 – 1; 4; 9 – 2; 3; 5; 10 – 1; 2; 5. |
1 – Радзіма; 2 – боль; 3 – свайго; 4 – пакружыўся; 5 – навекі; 6 – усцілаючы; 7 – А2Б1В3Г5; 8 – А3Б5В4Г2; 9 – А2Б3В1Г5; 10 – А1Б3В5Г2. |