З прыходам снежня настае пара чакання навагодніх цудаў. Асабліва любяць гэты час дзеці. Вучні 1 “В” класа сярэдняй школы № 7 Смаргоні не толькі чакаюць, але і самі майструюць гэтыя цуды.
Святочныя паштоўкі, нескладаныя ўпрыгожванні для класнага покоя першакласнікі стваралі на ўроках працоўнага навучання і выяўленчага мастацтва, на занятках у групе падоўжанага дня, з задавальненнем працавалі дзеці і ў пазаўрочны час. Больш складаныя вырабы дапамагалі рабіць бацькі. Вынікам сумеснай працы стала сапраўдная зімовая казка. Дзеці ўпэнены, што цяпер Дзед Мароз абавязкова завітае ў школу.
Ірына ВОЛКАВА,
настаўнік пачатковых класаў
сярэдняй школы № 7 Смаргоні