Інтэрнэт-праект “Памяці жыць у сэрцах”

- 19:22ВИТЕБЩИНА, Регионы

 

Памяць пра Вялікую Айчынную вайну стала неад’емным складнікам нашага жыцця і грамадскай свядомасці. Гэта ў беларускай традыцыі – шанаваць памяць продкаў, быць ім удзячнымі за мірнае неба.

У сярэдняй школе № 1 Чашнікаў праводзіцца актыўная работа па ўвекавечанні памяці пра ваенныя падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі Чашніцкага раёна. Важнае месца ў сістэме ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі займае музей баявой славы нашай установы адукацыі, які вырашае агульную задачу захавання гістарычнай спадчыны.

Адным з кірункаў у рабоце па ўвекавечанні памяці пра падзеі вайны з’яўляецца стварэнне інтэрнэт-праекта “Памяці жыць у сэрцах…” – праекта, у якім навучэнцы школы збіраюць і сістэматызуюць інфармацыю пра памятныя месцынашага раёна, якія звязаны з Вялікай Айчыннай вайной (https: //chashnikivirtual.blogspot.com/).

Ідэя стварэння праекта належыць дырэктару школы Іне Бурчык. На яе думку, сучасныя тэхналогіі дапамагаюць адкрыць новыя гарызонты, быць бліжэй да падрастаючага пакалення. Класныя кіраўнікі Наталля Баразна і Святлана Абрамовіч арганізавалі работу вучняў па рэалізацыі праекта. Тэхнічным бокам праекта – стварэннем web-сайта – занялася навучэнка 8 “А” класа Лізавета Якуш.

На старонках інтэрнэт-праекта сабрана і размешчана інфармацыя пра ўсе воінскія пахаванні на тэрыторыі Чашніцкагараёна. Інтэрактыўная карта праекта змяшчае апісанне і фота пахаванняў, іх месцазнаходжанне і геалакацыю з магчымасцю пабудовы маршруту. База інтэрнэт-праекта пакуль да канца не сфарміраваная, яна ўвесь час абнаўляецца. Праца па ўвекавечанні памяці пра Вялікую Айчынную вайну і нашых загінулых землякоў працягваецца і будзе працягвацца далей.

Інтэрнэт-праект “Памяці жыць у сэрцах…” быў прадстаўлены на абласны этап рэспубліканскага конкурсу камп’ютэрных распрацовак патрыятычнага кірунку «ПАТРИОТ.by» у намінацыі “Я зямлёй сваіх продкаў ганаруся, Беларусь”, у рамках якой прадугледжвалася раскрыць праз web-сайт гістарычныя падзеі гераічнага мінулага беларускага народа. Дэбют у конкурсе аказаўся паспяховым. Наш праект атрымаў высокую адзнаку – з абласнога конкурсу Лізавета вярнулася з дыпломам трэцяй ступені. І гэта заслужаны поспех.

Наталля БАРАЗНА,
настаўнік матэматыкі
сярэдняй школы 1 Чашнікаў

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий