Бяспека дзяцей на канікулах

- 9:02ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Напярэдадні заканчэння другой вучэбнай чвэрці ў Навагрудскай спецыяльнай школе-інтэрнаце для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы, парушэннямі псіхічнага развіцця, цяжкасцямі ў навучанні стартаваў тыдзень бяспечных паводзін.

   

Вырашэнне пытання бяспекі дзяцей заўсёды было і застаецца адной з найважнейшых задач любога грамадства. На жаль, пра бяспеку дзяцей часта ўспамінаюць у той момант, калі бяда ўжо здарылася і змяніць нічога нельга. Асноўнай крыніцай трагічных выпадкаў з’яўляецца няведанне і невыкананне правілаў бяспекі.

Мэтай тыдня бяспечных паводзін ставілася нагадаць вучням правілы паводзін у канікулярны зімні час на вадаёмах, вуліцах, пры галалёдзіцы, правілы бяспекі ў быце. У сувязі з гэтым на працягу тыдня ў 3 “А” класе быў праведзены урок-практыкум “Правілы бяспечных паводзін на вуліцы” і рухомая анлайн-гульня “Святлафор”, анлайн-віктарына “Я ведаю, як трэба сябе паводзіць”, квест-гульня “Надзвычайная сітуацыя”, а таксама праведзена гутарка ў гульнявой форме на тэму “Дзень карацей – дарогі цямней”. Навучэнцы праглядалі часопісы, якія вучаць быць уважлівымі на дарозе, звяртаць увагу на знакі дарожнага руху, разумець, як важна абазначаць сябе флікерам.

Урокі і мерапрыемствы праходзілі ў гульнявой і займальнай форме, дзе кожны выхававанец нашага класа стаў актыўным удзельнікам і змог расказаць і прадэманстраваць свае веды пра правілы бяспекі. 

Вольга РАДЧАНКА,
выхавальнік
Навагрудскай спецыяльнай школы-інтэрната
для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы,
парушэннямі псіхічнага развіцця, цяжкасцямі ў навучанні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий