Падарожжа ў птушыны горад

- 16:36ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У старшай групе Асінаўшчызненскага ясляў-сада – пачатковай школыў рамках экалагічнай акцыі “Крылатыя суседзі” была праведзена эколага-пазнавальная гульня “Падарожжа ў птушыны горад”.  

Хлопчыкі і дзяўчынкі “наведалі” чароўны птушыны горад, у якім жывуць самыя розныя птушкі. Гаспадары горада ў сваю чаргу прапанавалі дзецям шмат розных заданняў і гульняў. Верабей прынёс на сваім хвосціку загадкі пра іншых птушак, Варона папрасіла гасцей па спевах адгадаць, хто жыве ў птушыным горадзе. Бусел таксама даў выхаванцам вельмі цікавае заданне: дзеці ўважліва слухалі яго апавяданні і адгадвалі, пра якую птушку ён расказвае. Сава ператварыла малых у сінічак і пагуляла з імі ў рухомую гульня “Сінічкі і сава”.

Падчас падарожжа дзеці даведаліся шмат цікавай і карыснай інфармацыі пра птушынае жыццё. Яны паўтарылі, што ведаюць пра зімуючых і пералётных птушак, пашырылі свае ўяўленні пра разнастайнасць свету птушак, пра іх важную ролю ў прыродзе і ў жыцці чалавека.

Такога роду гульні не толькі прыносяць задавальненне і эмоцыі, але і выхоўваюць у дзяцей жаданне берагчы і абараняць прыроду.

Алена БІСЛЮК,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Асінаўшчызненскага ясляў-сада – пачатковай школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий