Як гэта часта бывае, калі дзеці, у дасканаласці ведаючы тэорыю, пры рэальнай небяспецы губляюцца. У сувязі з гэтым 27 студзеня ў мэтах адпрацоўкі асноўных навыкаў паводзін дзяцей і педагагічных работнікаў у выпадку ўзнікненне пажару ў рамках дэкады па пажарнай бяспецы ў сярэдняй школе № 1 Смаргоні была праведзена вучэбная пажарная эвакуацыя.
У ходзе мерапрыемства педагогі, пачуўшы сігнал пра пажар, прынялі ўсе неабходныя меры для хуткай эвакуацыі навучэнцаў. Спакойна, без панікі, пад кіраўніцтвам настаўнікаў навучэнцы выйшлі з будынка школы праз бліжэйшыя эвакуацыйныя выхады. Менш чым праз чатыры хвіліны ўсе класы былі пустыя.
Пасля дакладу пра наяўнасць ўсіх эвакуяваных з будынка школьнікі і персанал вярнуліся ў школу і працягнулі свае заняткі.
Практычныя трэніроўкі па адпрацоўцы дзеянняў персаналу адукацыйнай установы па эвакуацыі на працягу навучальнага года сталі ўжо традыцыйнымі, і нягледзячы на тое што праведзеныя эвакуацыі навучальныя, не варта забываць пра элементарныя правілы паводзін і парадку дзеянняў пры пажары.
Таксама ва ўсіх класах прайшлі тэматычныя класныя гадзіны, на якіх навучэнцы актуалізавалі і пашырылі свае веды пра дзеянні пры пагрозе тэрарызму, стыхійнага бедства, узнікненні пажару ў адпаведнасці з інструкцыямі.
Вольга АЎГУСЦІНОВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
сярэдняй школы № 1 Смаргоні