Крылатыя суседзі

- 1:44ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Пра цяжкасці жыцця птушак у халодную пару года і пра тое, якую дапамогу можа аказаць птушкам кожны з нас, навучэнцы сярэдняй школы № 3 Смаргоні даведаліся падчас экалагічнай акцыі “Крылатыя суседзі”.

Ці многія задумваюцца пра лёс зімуючых птушак, для якіх гэтая пара года – цяжкае выпрабаванне. І не столькі ад холаду, колькі ад голаду.

Увесь тыдзень для дзяцей праходзілі класныя гадзіны, віктарыны, конкурсы, працоўныя дэсанты і іншыя мерапрыемствы, якія неслі новыя веды пра нашых крылатых суседзяў, а таксама вучылі праяўленню добразычлівасці і клопату. Галоўнай жа справай стаў выраб кармушак. Цяпер яны вісяць у школьным двары, а вучні назіраюць за тым, каб у кожнай кармушцы былі пачастункі для птушак.

Вынікам удзелу ў акцыі сталі выставы малюнкаў і фатаграфій, арганізаваныя ў класах, фае і бібліятэцы школы.

Святлана ЛАБКОВА,
намеснік дырэктара
сярэдняй школы № 3 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий