Мастацтва на снезе

- 15:42ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Усе дзеці любяць маляваць. На паперы, кардоне, тканіне і нават… на снезе! Зімовай суботняй раніцай на стадыёне сярэдняй школы № 5 Смаргоні было вельмі весела і шумна. Там сабраліся вучні і бацькі 1 “В” класа, каб стварыць сапраўдны цуд на снезе.

 

Нашы мастакі мелі нагатове бутэлькі з вадой, падфарбаванай у самыя розныя колеры. Для гэтага выкарыстоўвалі гуаш, акварэль, харчовыя красіцелі. І дзеці, і дарослыя з задавальненнем малявалі свае задумы на бялюткіх пухнатых “лістах”. У казачнай галерэі зацвілі цудоўныя кветкі, замахаў крыламі анёл, ярка засвяціла сонейка. Нельга вызначыць лепшы малюнак. Усе яны перадаюць цудоўны настрой сваіх выканаўцаў.

Вось так зіма дала магчымасць адпачыць разам, падыхаць здаровым марозным паветрам, рэалізаваць свае фантазіі і творчыя здольнасці.

Таццяна МУСКАЯ,
настаўнік пачатковых класаў
сярэдняй школы № 5 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий