Выхавальнікі ясляў-сада № 6 Смаргоні робяць усё магчымае, каб дзеці з задавальненнем выходзілі на прагулку. Вялікая колькасць цікавых гульняў і гульнявых практыкаванняў, вопытаў і эксперыментаў дазваляе пашырыць вольны час дзяцей падчас прагулак.
Зімовыя забавы сучасных дзяцей такія ж, як і 10, 20, 30 гадоў таму – катанне на санках, слізгаценне па ледзяных дарожках, хада на лыжах, гульня ў снежкі. Такія забавы маюць мноства пераваг: яны не патрабуюць вялікай колькасці часу, нейкіх незапланаваных затрат або пэўных уменняў. Яны дастаўляюць дзецям незвычайную радасць і прыносяць карысць здароўю.
Рухомыя гульні “Снежная дарожка”, “У гурбы збяромся”, “Два марозы”, эстафеты “Хуткія санкі”, “Снег на рыдлёўках”, якія праводзяцца на свежым паветры, больш карысныя, чым звычайныя заняткі фізічнай культурай у памяшканні. На вуліцы дзеці выконваюць гімнастычныя, спартыўныя практыкаванні больш актыўна, інакш лёгка змерзнуць!
Сёлета зіма нас радуе. На вуліцы цёпла, сонечна, хоць і марозна. У вас не павінна ўзнікаць пытання: “Чым можна заняць дзіцяці зімой?”. Дастаткова азірнуцца вакол: белыя прасторы снегу – гэта для малых крыніца новых адкрыццяў.
Алеся КАБАК,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 6 Смаргоні