Спяшайцеся рабіць добрыя справы

- 14:08ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Зіма ў самым разгары, снегапады не толькі радуюць жыхароў нашай краіны, але і прыносяць ім нязручнасці. Найбольшыя непрыемнасці адчуваюць пажылыя людзі, якія жывуць у прыватных дамах. Вучні сярэдняй школы № 7 Смаргоні далучыліся да абласной акцыі “Зімовая пара добрых спраў”.

Валанцёры-старшакласнікі наведалі Любоў Мікалаеўну Грыцук. Узброіўшыся рыдлёўкамі, вучні прыбралі снег на прыдамавой тэрыторыі, расчысцілі ад лёду дарожкі, прынеслі ў хату вады і проста пагаварылі з бабуляй па душах.

Не адстаюць ад сваіх старэйшых таварышаў і навучэнцы сярэдняга звяна. Шасцікласнікі наведалі пенсіянераў Марыю Аляксандраўну Тузаву і Яўгена Вікенцьевіча Галдыцкага. Вучні расчысцілі ад снегу дарожкі і прысядзібную тэрыторыю.

“Спяшайцеся рабіць добрыя справы”, – з такімі словамі звяртаецца да маладога пакалення К.Паўстоўскі ў апавяданні “Тэлеграма”. Гэта правіла ведаюць і выконваюць і нашы школьнікі.

Марыя ГОВІЧ,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 7 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий