Пад такой назвай прайшло тэматычнае мерапрыемства для дзяцей старшай групы, прысвечанае дзіцячай паэтэсе Агніі Барто, 115 гадоў з дня нараджэння якой споўнілася 17 лютага.
Выхаванцы на чароўным “кілім-самалёце” адправіліся ў падарожжа і наведалі некалькі прыпынкаў краіны цацак Агніі Барто. На прыпынку “Літаратурны” дзеці раздзяліліся на падгрупы. Кожная з іх атрымала малюнак па адным з вершаў з цыкла “Цацкі”, прыдумала загадку і загадала сваім сябрам. Тыя, хто адгадаў назву верша, чыталі яго ўслых. Вершы “Бычок”, “Слон”, “Караблік”, “Самалёт”, “Кот і грузавік” прагучалі эмацыянальна і захоплена.
А вось на прыпынку “Спартыўны” хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі ўспомнілі верш “Мячык”, але і з задорам пагулялі ў гульні “Мой вясёлы звонкі мячык”, “Перадай мячык па крузе”.
На прыпынку “Творчы” дзеці з задавальненнем працавалі над вырабам цікавых і яркіх аплікацыйных работ па матывах любімых вершаў.
Падарожжа атрымалася вясёлым і цікавым.
Дар’я СІНКЕВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 9 Ваўкавыска