Па-беларуску з выхаванцамі і бацькамі

- 17:12ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

“Гавары са мной па-беларуску!” – пад такім дэвізам у Новаяльнянскім яслях-садзе Дзятлаўскага раёна праходзіў тыдзень беларускай мовы, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. Кожны дзень быў насычаны цікавымі мерапрыемствамі і меў сваю тэматычную назву: “Дзень беларускага слова”, “Дзень беларускіх гульняў”, “Дзень беларускіх узораў”, “Дзень беларускіх вершаў”, “Дзень пажаданняў”.

На працягу тыдня працавала літаратурна-мастацкая гасцёўня “Чытаем па-беларуску”, дзе дзецям і дарослым былі прапанаваны казкі, вершы і апавяданні беларускіх аўтараў. Неабходна адзначыць, што для бацькоў выстава мела аналаг у анлайн-фармаце, доступ да яе можна было атрымаць па спасылцы ў чаце Viber.

Як вядома, самым любімым відам дзейнасці нашых дашкалят з’яўляецца гульня, і дзеці з вялікім задавальненнем разам са сваімі сябрамі гулялі ў беларускія народныя гульні “Гарлачык”, “Вартаўнік”, “Шэры кот”, таксама была арганізавана гульня-вандроўка “Я жыву ў Беларусі”.

Але не толькі ў гульнях дзеці праявілі сябе добрымі знаўцамі роднай мовы. Выхаванцы санаторнай “А” групы паказалі свае веды ў беларускай паэзіі. Яны прачыталі вершы беларускіх паэтаў і выканалі песні на роднай мове. Так Варвара Добыш выбрала беларускую народную песню “Зайграй мне, дударачку”, Дзяніс Кушаль прачытаў верш Н.Гілевіча “Родны кут”.

Актыўны ўдзел у тыдні прынялі і бацькі выхаванцаў. З імі мы правялі сумесную акцыю “Пажаданні на роднай мове”. А яшчэ матулі і таты падрыхтавалі насценгазету “Маё любімае беларускае слова”.

Таццяна НАВАГРАН,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Новояльнянскага ясляў-сада
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий