Юныя абаронцы Айчыны

- 13:25МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

Квест-гульню па ваенна-патрыятычным выхаванні “Юныя абаронцы Айчыны” арганізавалі ў спартыўна-тэхнічным аддзеле Абласнога цэнтра творчасці Магілёва. У ёй прынялі ўдзел навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах “Аэракасмічнае мадэляванне” і “Авіямадэльны спорт”.

Падчас гульні хлопцам была прапанавана конкурс-эстафета, асновай якой стала стральба з пнеўматычнай вінтоўкі на дыстанцыі. У эстафеце юнакі з задавальненнем праяўлялі свае лепшыя фізічныя і псіхалагічныя якасці. Барацьба за перамогу атрымалася напружанай.

Па агульных выніках перамогу ў квест-гульні атрымаў Кірыл Ісакаў. Другое месца падзялілі паміж сабой Максім Дамарацкі і Уладзіслаў Бондараў. Трэцяе месца заняў Мікіта Таланкоў. Усе прызёры былі адзначаны ганаровымі дыпломамі.

Ганна СІНЬКЕВІЧ
Фота прадастаўлена Абласным цэнтрам творчасці Магілёва

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий