Хата з матчынай душою

- 14:17ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У рамках тыдня беларускай мовы вучні 4-га класа сярэдняй школы № 7 Смаргоні наведалі інфармацыйна-бібліятэчны цэнтр, каб прыняць удзел у віртуальным падарожжы “Хата з матчынай душою”. 

Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з асаблівасцямі інтэр’ера сялянскай хаты і з прадметамі народнага побыту: посудам, гаспадарчым інвентаром, мужчынскім і жаночым касцюмамі, тканымі ручнікамі, абрусамі. Даведаліся пра прызначэнне печы ў вясковай хаце і пра самае пачэснае месца – чырвоны кут. А якая ж хата без куфара і дзіцячай калыскі!

Цікава і захапляльна прайшло мерапрыемства. Прысутныя не толькі атрымалі ўяўленне пра беларускі побыт, але і змаглі далучыцца да спадчыны свайго народа – вуснай народнай творчасці, якая, як невычэрпная крыніца, сілкуе нашу мову і літаратуру, наша жыццё.

 

Тарэза ВАЛАДЗЬКО,
бібліятэкар
сярэдняй школы № 7 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий