Дапамога бліжняму: так працуюць валанцёры

- 12:22ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У сярэдняй школе № 3 Навагрудка працуе валанцёрскі атрад “Клопат”, у склад якога ўваходзяць навучэнцы 9–11 класаў. У якасці дэвізу школьнікі выбралі словы брытанскага навукоўца Пітэра Скота: “Няхай мы не можам выратаваць усіх, каго б нам хацелася. Але мы выратуем нашмат больш, чым тыя, хто нават не спрабуе”.

Дабро і міласэрнасць – тое, на чым трымаецца чалавецтва. Мы не проста гаворым пра дабро і чакаем яго ад іншых, а рэальна стараемся зрабіць свет лепш і прыгажэй сваімі справамі.

Валанцёры нашага атрада аказваюць пасільную дапамогу, дораць людзям усмешку, атачаюць любоўю і клопатам, а самае галоўнае – аблягчаюць адзіноту. А ўзамен навучэнцы атрымліваюць сяброў, новыя веды і сэнс жыцця.

– Я лічу, што валанцёр – гэта прызванне! Гэта жаданне падзяліцца цяплом сваёй душы, аддаць часцінку свайго сэрца ўсім, хто ў гэтым мае патрэбу! – кажа Якаў Ціхановіч, навучэнец 11-га класа.

Не мае значэння, якое на вуліцы надвор’е ці які дзень тыдня. Валанцёры нашага атрада заўсёды спяшаюцца дапамагчы і зрабіць жыццё людзей лепшым.

– Кожны з нас разумее, што пажылая бабуля, якая жыве ў мікрараёне школы, калісьці таксама была маладой і энергічнай, яе вочы гарэлі, і яна гэтак жа, як і мы цяпер, самааддана рвалася на дапамогу сваім суайчыннікам! – лічыць Яна Грыц. Але час не шкадуе нікога. І сёння агеньчык у вачах бабулі патух, а цела стала слабым. Цяпер ёй патрэбна падтрымка валанцёраў, простая чалавечая увага.

Валанцёры не чакаюць, калі іх паклічуць на дапамогу, а адразу бяруцца за справу. Задачы, як правіла, нескладаныя: уборка двара, збор ураджаю, праполка агарода, уборка снегу.

Думкі пра тое, што мы дапамаглі чалавеку, падарылі яму ўсмешку, аблегчылі яго адзіноту, саграваюць душу і прымушаюць нас рухацца далей і рабіць яшчэ больш. Мы будзем рады, калі такім чынам пакінем пасля сябе след і зменім чыёсьці жыццё.

Карына ВАЛЬШОНАК,
педагог-арганізатар
сярэдняй школы № 3Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий