Захоўваем памяць змалку

- 8:45БРЕСТЧИНА, Регионы

У нашай дашкольнай установе праводзіцца вялікая работа па захаванні памяці пра Вялікую Айчынную вайну. Дзеці павінны змалку ведаць, каму абавязаны за мірнае неба над галовой.

Педагогі расказваюць малышам пра ваенныя падзеі, чытаюць вершы, арганізоўваюць прагляды фільмаў і фотаздымкаў, тэматычныя гутаркі. Дашкольнікі знаёмяцца з гісторыямі дзяцей, якія дапамагалі дарослым у час вайны: удзельнічалі ў дыверсіях, працавалі санітарамі ў шпіталях, хадзілі ў разведку. На прыкладзе герояў у хлопчыкаў фарміруецца ўзор мужнасці і смеласці, а ў дзяўчынак – клопату пра блізкіх. Аповеды пра подзвігі савецкіх людзей выхоўваюць у дзяцей пачуццё гонару за народ і краіну, любоў да Радзімы, патрыятызм.

Асабліва падабаюцца малышам гісторыі пра дзейнасць партызан. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічаюць у сюжэтна-ролевых гульнях “Жыццё партызан у лесе” і “Прывал пасля бою”, якія пашыраюць веды пра асаблівасці партызанскага жыцця і ролю санінструктара, знаёмяцца са словамі ваеннай тэматыкі.

Радуе, што ў патрыятычным выхаванні дашкольнікаў задзейнічаны і бацькі, якія вучаць іх паважаць пажылых людзей, шанаваць помнікі і герояў Вялікай Айчыннай вайны.

Ірына ЯРАШЭВІЧ,
загадчык ясляў-сада № 2 Століна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.