У Нягневіцкім яслях-садзе Навагрудскага раёна прайшоў масленічны тыдзень. Выхаванцы даведваліся, што такое Масленіца, адкуль прыйшло да нас такое свята, што яно азначае і што галоўным прысмакам Масленіцы лічыцца блін, які сімвалізуе сонца – такі ж залацісты, круглы і гарачы.
Дзеці спецыяльнай групы з цяжкімі парушэннямі маўлення падчас прадуктыўнай дзейнасці “выпеклі” блін нетрадыцыйным спосабам аплікацыі, а кухары нашай дашкольнай установы пачаставалі хлопчыкаў і дзяўчынак сапраўднымі духмянымі блінамі.
Традыцыйна славіцца Масленіца сваімі рухомымі гульнямі і конкурсамі на свежым паветры. Хаця масленічны тыдзень сёлета выдаўся халодным, але гэта не перашкодзіла малым пагуляць у карагодныя гульні “Каруселі”, “Блінчык” і паспаборнічаць у конкусе “Завяжы хустачку”. А яшчэ нашы дзеткі з вялікім захапленнем рыхтавалі для сваіх бацькоў масленічныя падарункі: сваімі рукамі яны зрабілі рознакаляровыя і вясёлыя лялькі “Масленіцы”.
Тыдзень прайшоў у атмасферы цяпла і весялосці, паспрыяў далучэнню дашкольнікаў да традыцый свайго народа і надоўга запомніцца дзецям.
Святлана МІХАЛКЕВІЧ,
выхавальнік Нягневіцкага ясляў-сада
Навагрудскага раёна