Камп’ютарная дасведчанасць – патрабаванне часу

- 12:13ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Іўеўскім яслях-садзе – пачатковай школе арганізавана дадатковая адукацыйная паслуга “Камп’ютарная дасведчанасць”, якую наведваюць 27 першакласнікаў.

З ранняга ўзросту дзяцей акружаюць розныя гаджэты, якія яны ўспрымаюць толькі як сродак забавы, хоць і асвойваюць іх функцыянальныя магчымасці значна хутчэй дарослых. І наша задача прывіць вучням правільнае разуменне таго, як ствараюцца такія прылады і якое іх сапраўднае прызначэнне. Неабходна даць ім магчымасць успрымаць камп’ютар як працоўную прыладу, а не цацку. Патрэбна ўжо ў пачатковай школе рэалізоўваць прапедэўтычны курс інфарматыкі для дзяцей малодшага школьнага ўзросту, фарміраваць першасныя элементы інфармацыйнай культуры і атрыманне першапачатковых практычных уменняў і навыкаў працы на камп’ютары.

Дзякуючы мабільнаму камп’ютарнаму класу хлопчыкі і дзяўчынкі ўжо шмат чаму навучыліся і з нецярпеннем чакаюць кожны занятак. Ведаюць правілы работы і бяспечных паводзін у камп’ютарным класе. Пазнаёміліся з паняццем “клавіятура”, са структурай клавіятуры, з асноўнымі камбінацыямі клавіш. Навучыліся ствараць і захоўваць тэкставы дакумент. Першакласнікі ўжо ведаюць асноўныя правілы ўводу тэкставай інфармацыі ў тэкставым рэдактары Word, асвойваюць правілы бяспекі ў інтэрнэце, вучацца знаходзіць інфармацыю ў сетцы з выкарыстаннем простых запытаў.

Безумоўна, у кожнага дзіцяці ёсць здольнасці і таленты, якія мы, педагогі, павінны ўбачыць, раскрыць і развіць. Вельмі добра, што ў нашай установе адукацыі ствараюцца ўсе ўмовы для задавальнення адукацыйных патрэб навучэнцаў, развіцця інтэлектуальных і творчых здольнасцей кожнага дзіцяці.

Ганна ЗАХАР, Жанна ЧЭРНЭЛЬ,
настаўнікі пачатковых класаў
Іўеўскага ясляў-сада – пачатковай школы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий