Вялікім тым паклонімся гадам

- 17:04БРЕСТЧИНА, Регионы

Вельмі цікава ў нашай дашкольнай установе прайшоў тэматычны дзень “Вялікім тым паклонімся гадам”, арганізаваны з мэтай фарміраванняў дзяцей пачуцця гонару за малую радзіму і краіну, выхавання цікавасці да гістарычнага мінулага беларускага народа.    

Для дашкольнікаў былі праведзены тэматычныя заняткі “Няхай заўсёды будзе мір”, “На парадзе” і “Чаму ваенная тэхніка заўсёды зялёнага колеру”, на якіх кожны выхаванец атрымаў не толькі тэарэтычныя веды, але і практычныя навыкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве “Мы – нашчадкі Перамогі”, эстафеце “Будучыя абаронцы” і сюжэтна-ролевай гульні “Ваенны аэрадром”. Бацькі разам з дзецьмі падрыхтавалі малюнкі “Вайна вачыма дзяцей” і калажы “9 Мая – ДзеньПерамогі!”.

У аснове патрыятызму – любоў да роднага краю, павага гістарычнага мінулага. Чым больш змястоўнымі будуць веды прарадзіму, мінулае і сучаснае, тым больш эфектыўным будзе грамадзянска-патрыятычнае выхаванне.

Святлана ЛЯШКЕВІЧ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
Манькавіцкага ясляў-сада Столінскага раёна

 

    

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.