У рамках абласной акцыі “Маршрут бяспекі для навучэнскай моладзі”, 19 сакавіка для навучэнцаў Хвінявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна прайшоў адзіны ўрок “Выбар ёсць – ён за табою!”.
Здаровым быць – здорава! Кожны чалавек, ад малога да вялікага, павінен ведаць, што значыць быць здаровым і што для гэтага патрэбна рабіць. Прырода стварыла чалавека для доўгага і шчаслівага жыцця. Аднак, шэраг звычак, якія чалавек пачынае набываць яшчэ ў школьныя гады і ад якіх не можа пазбавіцца на працягу ўсяго жыцця, сур’ёзна шкодзяць яго здароўю.
Урок быў накіраваны на прафілактыку шкодных залежнасцей і прапаганду актыўнага ладу жыцця. Не заўсёды навучэнец сам можа забяспечыць сабе правільны спосаб жыццядзейнасці. Задача педагогаў – дапамагчы падлетку выпрацаваць і ўмацаваць мэтазгодныя для яго ўзросту гігіенічныя навыкі і звычкі, усвядомленае стаўленне да здароўя, асабістай і грамадскай бяспекі. У ходзе абмеркавання школьнікі называлі складнікі, неабходныя для таго, каб быць здаровым.
У выніку меркаванне ўсіх супала: паняцце “здаровы лад жыцця” вельмі шырокае: гэта і рацыянальнае харчаванне, і пераадоленне шкодных звычак, і захаванне асабістай гігіены, і высокая рухальная актыўнасць, і спрыяльны псіхалагічны клімат.
Анастасія РАГОЙЖА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Хвінявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна