Пра паводзіны ў прыродзе

- 10:46ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У 7-м класе Лелюкінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Іўеўскага раёна ў рамках рэалізацыі адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” прайшла акцыя “У прыроды ёсць сябры – я і ты”.  

Мэта акцыі – паглыбленне ўяўленняў навучэнцаў пра экалагічныя паводзіны, усведамленне і разуменне каштоўнасці прыроды, рэалізацыя кожным навучэнцам сваіх правоў і абавязкаў у адносінах да сябе самога і да роднага краю.

Стартавала акцыя на прышкольнай тэрыторыі, дзе з навучэнцамі прайшла інтэрактыўная гутарка “Яркія фарбы школьных клумбаў”. Далей хлопчыкі і дзяўчынкі сумесна выпрацавалі рэкамендацыі для малодшых школьнікаў “Я і ты – прыроды сябры”, падзяліліся імі з выхаванцамі групы падоўжанага дня. Завяршылася акцыя працоўным марафонам “Падары прыгажосць школьнай клумбе!” Усе сямікласнікі папрацавалі на славу, сумяшчаючы карысную справу з адпачынкам на свежым паветры, пацвердзілі сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю і ўнеслі свой уклад у добраўпарадкаванне школьнай тэрыторыі. 

Вольга БАЛАНОВІЧ,
класны кіраўнік 7-га класа
Лелюкінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Іўеўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий