Кнігі сваімі рукамі

- 13:32ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У рамках правядзення тыдня кнігі ў яслях-садзе № 2 Свіслачы прайшла выстава самаробных кніг на беларускую тэматыку. 

У вырабе кніг прымалі ўдзел не толькі выхавальнікі і спецыялісты, але і бацькі выхаванцаў. Пры афармленні выкарыстоўваліся разнастайныя матэрыялы – тканіна, гузікі, прыродны матэрыял.

Усе кнігі былі цікавымі як па афармленні, так і па напаўненні матэрыялам. Прадэманстравана шмат кніг, прысвечаных любові да роднага краю: “Свіслаччына”, “Беларускія стравы”, “Беларускі арнамент”, “Беларускія народныя гульні”. Нямала таксама і тых, якія расказваюць пра радаводы сямей.

Прыемна адзначыць, што многія бацькі адгукнуліся самастойна стварыць кнігі сваімі рукамі, зацікавіліся працэсам стварэння. А зробленыя кнігі ўпрыгожаць групы і будуць дапамогай выхавальнікам у адукацыйным працэсе.

 

А.Г.РУБЛІК,
педагог сацыяльны
ясляў-сада № 2 Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий