Сельскае жыццё на ўроках англійскай мовы

- 11:55ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Тэма Сельскае жыццё і Ферма на ўроках англійскай мовы заўсёды прыцягвае навучэнцаў. Любяць яе і настаўнікі, выхаваныя на культуры савецкіх вёсак і мясцовым каларыце. На ўроку англійскай мовы ў 5 класе я прапанавала дзецям скласці групавыя праекты на тэму сельскага жыцця.

Вучням прадставілася магчымасць выбраць месца для пастаяннага пражывання. Выбар аказаўся відавочным: улетку ўсё хочуць адпачываць у вёсцы, а зімой аддаюць перавагу гораду. Знаёмства з хатнімі жывёламі дапамагло пяцікласнікам зразумець, як і чым жылі нашы продкі. Чытанне тэкстаў-апісанняў прыроды дазволіла акунуцца ў непаўторную казку з чыстым паветрам.

Дзеці настолькі захапіліся сваімі праектамі, што захацелі працягнуць працу па гэтай тэме. Таму наступны ўрок яны падрыхтавалі ў форме дэбатаў “Хто выйграе: сяло або горад?” Пераможцамі ў гэтых дэбатах сталі прыхільнікі сяла.

Уражанняў і адкрыццяў у пяцікласнікаў засталося шмат, а значыць і веды па тэме сельскага жыцця замацуюцца надоўга.

 

Людміла ЗАХАРЭВІЧ,
настаўнік англійскай мовы
сярэдняй школы № 7 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий