Падарожжа па старонках вуснага часопіса

- 17:55ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

З нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі выхаванцы Зэльвенскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра адправіліся ў падарожжа па старонках вуснага часопіса “Беларусь і Расія: агульная гісторыя, культура, лёс”.

Дзеці з захапленнем і непадробнай цікавасцю абмяркоўвалі пытанні, звязаныя з паняццямі “Саюзная дзяржава”, “гістарычныя і культурныя сувязі Расіі і Беларусі”, “мірнае і дэмакратычнае развіццё”, “супрацоўніцтва”, “звычаі і традыцыі брацкіх народаў”. Выхаванцы адкрыта выказвалі свой пункт гледжання па тэме беларуска-расійскіх адносін, разважалі пра важнасць Саюза Беларусі і Расіі. Рабяты ўспаміналі, як нашы народы разам перажылі многія выпрабаванні, якія іх аб’ядналі: Вялікую Айчынную вайну і пасляваеннае аднаўленне, Чарнобыльскую трагедыю і ліквідацыю наступстваў катастрофы, узаемадапамогу ў мірным урэгуляванні канфліктаў.

Падчас мерапрыемства выхаванцы прышлі да высновы, што Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – гэта прыклад аднаўлення гістарычнай справядлівасці. Свята самой сутнасцю сваёй абапіраецца на памяць і вопыт мінулых пакаленняў беларусаў і расіян і ў той жа час накіравана ў будучыню, сімвалізуючы надзею, што нашы народы ніколі не разарвуць сваіх братэрскіх сувязей, якія аб’ядноўвае агульная гісторыя, культура, лёс. І толькі аб’яднанне намаганняў і магчымасцей Беларусі і Расіі будзе спрыяць устойліваму прагрэсу дзвюх краін.

 

Алена СВІСТУН,
выхавальнік
Зэльвенскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий