Малюнкі з водарам кавы

- 13:14ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

На чарговым занятку гуртка па нетрадыцыйных тэхнiках малявання “Вясёлая палітра” ясляў-сада № 2 Свiслачы маленькім мастакам замест звыклых акварэльных фарбаў і гуашы было прапанавана намаляваць вясновы пейзаж, выкарыстоўваючы духмяную каву.

З уступнай пазнавальнай гутаркi выхаванцы даведалiся, што 17 красавіка ў некаторых краiнах свету адзначаецца Дзень кавы і праводзяцца маштабныя фэсты, шчодрыя дэгустацыі і разнастайныя акцыі, прысвечаныя гэтаму падбадзёрваючаму напою. Дзіўным і нечаканым для гурткоўцаў стаў той факт, што каву можна выкарыстоўваць як альтэрнатыўную замену фарбам, малюючы ёй на палатне або альбомным лісце. Мастакі лічаць тэхніку кава-арт больш складанай, чым традыцыйнае маляванне фарбай, паколькi “кававыя карціны” малююцца папластова, кожны наступны пласт наносіцца толькі пасля таго, калі папярэдні цалкам высах. Усю прыгажосць і ўнікальнасць малюнка мастаку неабходна перадаць, выкарыстоўваючы толькі адзін колер – карычневы – і яго адценні.

Выканаўшы развiваючую пальчыкавую гімнастыку “Дзве цукеркі на далоньцы”, якая максiмальна падрыхтавала дашкалят да прадуктыўнай дзейнасцi, і дэталёва разгледзеўшы ўзор пейзажу, дзецi з вялiкай цiкавасцю прыступілі да працэсу малявання. У кожнага гурткоўца мелiся шкляначкі з кавай трох адценняў з натуральнымi араматызатарамi: ванiль i карыца. Ваніль з пяшчотным, салодкiм i ненадакучлiвым пахам была дадазена ў каву самага светлага адцення, удыхаючы водар якой, адчуваецца ўтульнасць, паляпшаецца настрой, сыходзіць трывожнасць. Апетытны пах карыцы, якi таксама ўздзейнiчае заспакойлiва, узмацняе пачуццёвасць, распаўсюджвала кава самага цёмнага адцення. Добра вядомы i любiмы мяккi водар ванiлi i салодкай карыцы асацыяваўся ў дзяцей з салодкiмi цукеркамi, як яны самi адзначылi, а значыць, на самай справе, паляпшаў iх настрой.

На першым этапе малявання гурткоўцам было прапанавана пакрыць (затанiраваць) альбомны ліст самым светлым адценнем кавы і на працягу некалькіх секунд даць яму высахнуць.

Наступны этап заключаўся ў маляванні прапанаванага вясновага пейзажу, сюжэт якога складаўся з двух розных па вышынi ўзвышшаў з дрэвамi i сонечнага воблачнага неба. Прастата пейзажу дазволiла юным мастакам справіцца з працэсам яго малявання хутка i цалкам паспяхова.

Гульнявыя дзеяннi з дзецьмi ў форме вясёлай фізкультурнай хвілінкі “Чайнік” у якасцi абавязковай змены асноўнага вiду дзейнасцi папярэднiчалi заключнаму этапу творчага працэсу: прамалёўцы некаторых дэталяў малюнка самым цёмным адценнем кавы. Дашкаляты старана праклалі цені на ствалах дрэў, тым самым надаўшы ім аб’ём, дадалі цёмных мазкоў на кроны дрэў, зямлю, аблокі, дзякуючы чаму пейзаж набыў кантраснасць і стаў больш рэалістычным.

Разглядаючы малюнкi адно аднаго і дэманструючы свае, юныя мастакi, уражаныя прымяненнем звычайнага напою ў маляваннi, выказалі меркаванне пра нязвыкласць выяў на атрыманых малюнках з-за адсутнасці разнастайнасці колеру i адначасовы iнтарэс да кававай тэхнiкі малявання.

Сапраўды, цёплыя i натуральныя малюнкi, “цуды з кафейнага кубка”, прывабiлi дзяцей сваёй неардынарнасцю стварэння і незвычайнасцю глядзельнага ўспрымання пейзажу ў манахроме. Трэба адзначыць ролю пахаў у працэсе малявання – ароматэрапii, якая аказала дабратворны ўплыў на дзяцей, спрыяла паслабленню і натхненню.

 

Наталля БОЙКА
кіраўнік гуртка “Вясёлая палітра”
ясляў-сада № 2 Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий