Трэнінг “Вэйпінг: шкода электроннай цыгарэты”

- 14:25ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Для хлопцаў 11-га класа сярэдняй школы № 7 Смаргоні быў праведзены трэнінгавы занятак “Вэйпінг: шкода электроннай цыгарэты”.

У апошні час на вуліцах гарадоў мы ўсё часцей бачым людзей, якія выдыхаюць вялікую колькасць пара, выкарыстоўваючы для гэтага спецыяльныя прылады – вэйпы. Вэйперы – новы від курцоў, якія выкарыстоўваюць не звычайныя цыгарэты, а прылады з электронным начыннем. Яны прапагандуюць курэнне электронных цыгарэт як бяспечную альтэрнатыву звычайным цыгарэтам. На жаль, многія падлеткі вераць гэтаму.

Падчас занятка навучэнцы гаварылі пра паняцце “вэйпінг”, прычыны, якія падахвочваюць людзей курыць, уздзеянне электроннай цыгарэты на арганізм чалавека, адказнасць за курэнне ў забароненых месцах. Адзінаццацікласнікі вывучылі прапанаваную інфармацыю, а затым данеслі яе да сваіх аднакласнікаў у даступным для іх разумення фармаце.

Асаблівую цікавасць у падлеткаў выклікала практыкаванне “Тры сябры”. Яно заключалася ў тым, што ўдзельнікі трэнінгу разыгралі сітуацыю, у якой сябры вырашаюць адмовіцца ад прапановы закурыць электронную цыгарэту ці прыняць яе. Хлопцы доўга спрачаліся, абмяркоўвалі ўсе за і супраць і вырашылі, што аргументы адмовіцца больш важкія.

Усведамленне праблемы курэння дапамагае змяніць формы паводзінаў і адносіны да свайго здароўя, сфарміраваць прыярытэт здаровага ладу жыцця. Таму задача школьнага псіхолага – прывесці дзяцей да гэтага разумення.

 

Вольга ТРЫШЫНА,
педагог-псіхолаг
сярэдняй школы № 7 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий