Сёння – ЮІДаўцы, заўтра – прыкладныя кіроўцы

- 19:05ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

На базе Воранаўскай сярэдняй школы адбыўся 46-ы раённы злёт юных інспектараў дарожнага руху. Удзел у ім прынялі таксама вучні Доцішскай сярэдняй школы.

Мэты злёту-конкурсу – прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, прапаганда здаровага ладу жыцця, прыцягненне дзяцей і падлеткаў да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай і спортам, папулярызацыя дзейнасці атрадаў юных інспектараў дарожнага руху.

Арганізатарамі штогадовага мерапрыемства па праверцы жыццёва важных уменняў і навыкаў дзяцей выступілі аддзел адукацыі Воранаўскага райвыканкама, аддзяленне ДАІ Воранаўскага РАУС і раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Аспрэчвалі званне лепшых каманды з 10 школ раёна.

Каманды спаборнічалі ў розных конкурсных заданнях: тэарэтычны экзамен на веданне ПДР, уважлівы ўдзельнік дарожнага руху, фігурнае кіраванне веласіпедам, аказанне першай дапамогі пацярпелым, агітацыйна-мастацкае прадстаўленне, конкурс-прэзентацыя “Мой атрад”, газета.

Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны падарункамі ад спонсараў – РК ГА “БРСМ”, раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа, прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Воранаўскім раёне. Наша каманда “Аўтастоп” была ўзнагароджана дыпломам I ступені за конкурс “Тэарэтычны экзамен на веданне ПДР”. Актыўны ўдзельнік нашай каманды Аляксей Свячко таксама атрымаў дыплом I ступені за конкурс “Тэарэтычны экзамен на веданне ПДР” у сваёй узроставай катэгорыі. Віншуем нашых удзельнікаў!

Нягледзячы на юны ўзрост, хлапчукі і дзяўчынкі з атрадаў ЮІД валодаюць ведамі, якімі, магчыма, не валодаюць многія дарослыя. Пройдзе зусім няшмат гадоў, і цяперашнія юідаўцы самі сядуць за руль. І яны ўжо гатовыя да любой сітуацыі на дарозе, да атрымання пасведчання кіроўцы, гатовыя быць культурнымі ўдзельнікамі дарожнага руху, а галоўнае, выхаваюць такімі ж сваіх дзяцей.

 

Дзіяна ГАНЧАР,
педагог-арганізатар
Доцішскай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий