Дом пад назваю Зямля

- 21:22ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У рамках правядзення Сусветнага дня Зямлі Нягневіцкі яслі-сад Навагрудскага раёна наведала загадчык Харосіцкай сельскай бібліятэкі Наталля Філіпчык. Яна падрыхтавала для выхаванцаў спецыяльнай групы для дзяцей з ЦПМ выставу літаратуры “Дом пад назваю Зямля!”

Дзеці з цікавасцю слухалі аповед бібліятэкара пра нацыянальны парк “Белавежская пушча”, прапаноўвалі свае рашэнні экалагічных праблем лесу, адгадвалі загадкі. Выхаванцы сталі ўдзельнікамі экалагічнай віктарыны “Дзень Зямлі”, што садзейнічала фарміраванню ўяленняў дзяцей пра тое, што планета Зямля – гэта наш дом і што яе трэба берагчы.

Разглядаючы кнігі, дзеці маглі наглядна ўбачыць, які разнастайны раслінны і жывёльны свет беларускай прыроды.

Па завяршэнні мерапрыемства бібліятэкар заклікала дзяцей беражліва ставіцца да прыроды.

А вынікам сустрэчы стаў “падарунак” Зямлі ад дзяцей – сумесная карціна, якую ўсе разам зрабілі ў выглядзе аплікацыі.

 

Святлана МІХАЛКЕВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Нягневіцкага ясляў-сада
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий