Пра дзяржаўную сімволіку на ўроку нямецкай мовы  

- 21:53ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У рамках тыдня дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь у Нацкіх яслях-садзе – сярэдняй школе быў праведзены ўрок нямецкай мовы па тэме “Дзяржаўныя сімвалы РБ” (Staatssymbole der Republik Belarus).

Пра дзяржаўную сімволіку можна гаварыць з вучнямі не толькі на класных гадзінах, выхаваўчых мерапрыемствах, уроках гісторыі, літаратуры, але і на ўроках замежнай мовы. Школьнікі павінны ведаць і ўмець расказаць пра дзяржаўныя сімвалы краіны не толькі на роднай мове, але і на замежнай.

Так супала, што падчас правядзення тыдня дзяржаўных сімвалаў, у 6-м класе па нямецкай мове, згодна з каляндарна-тэматычным планаваннем, вывучаецца тэма “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь” (Staatssymbole der Republik Belarus).

Вывучышы і сістэматызаваўшы веды па тэме “Дзяржаўныя сімвалы Германіі”, вучням цікава навучыцца расказваць і параўноўваць веды пра сцяг, герб і гімн дзвюх дзяржаў. Зрабіць гэта можна было не толькі ў рабоце з падручнікам, аўдзіраванні, тэсце, але і дзякуючы прэзентацыі, падрыхтаванай настаўнікам з вучаніцай 11-га класа Анастасіяй Казлоўскай. Потым старшакласніца была запрошана на ўрок і прымала ўдзел у тлумачэнні новай тэмы. На прэзентацыі пад кожным сімвалам змешчана новая лексіка, якую трэба запомніць. Вучні актыўна адказвалі на пытанні тэсту пра сімволіку дзвюх краін. Гімн Беларусі, змешчаны на слайдзе прэзентацыі, шасцікласнікі праспявалі. Для замацавання тэмы вучням было прапанавана напісаць пісьмо нямецкаму сябру па тэме “Я ганаруся сімволікай Беларусі” (Ich bin stolz auf die belarussische Symbolik), у якім патрэбна было расказаць пра сваю радзіму і яе славутыя мясціны.  

Выхаваўчая задача ўрока – выхаванне патрыятызму, любові да сваёй Радзімы і гонару за яе, пашаны да дзяржаўнай сімволікі – была поўнасцю дасягнута.

 

Марыя СПЕЦЕЛЮН,
настаўнік нямецкай мовы
Нацкіх ясляў-сада – сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий