Тэматычны тыдзень “Мая сям’я”  

- 13:38ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У рамках тэматычнага тыдня “Мая сям’я” у спецыяльнай групе для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення Нягневіцкага ясляў-сада Навагрудскага раёна былі праведзены розныя мерапрыемствы, у якіх актыўны ўдзел прынялі як выхаванцы, так і іх бацькі.

З дзецьмі былі праведзены гутаркі “З кім я жыву”, “Хто мы?”, “Як я дапамагаю дома”, “Як мы адпачываем”, дзе дзеці ўзбагачалі і замацоўвалі веды пра такія паняцці, як “сям’я”, “род”, “генеалагічнае дрэва”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю і гонарам распавядалі пра сваіх родных і блізкіх, называлі іх па імёнах і хто кім каму даводзіцца, гулялі ў пальчыкавую гульню “Дружная сямейка”, гульні “Скажы ласкава”, “Скажы наадварот”, “Падбяры словы – дзеянні”, “Сям’я” і “Хто чым займаўся ў сям’і”, вучылі на памяць вершы пра сям’ю. На занятку па маляванні “Мая рука – мая сям’я” дзеці намалявалі сваю сям’ю, ператварыўшы кожны пальчык у дзядулю, бабулю, тату, маму, у сястрычку ці брата, у сябе.

Сям’я Максіма Кісяля зрабіла “Генеалагічнае дрэва”. Хлопчык з задавальненнем паказаў на макеце і расказаў пра сваіх родных і блізкіх.

Бацькі паўдзельнічалі ў фотавыставе “Мы – разам”. Усе дасланыя фотаздымкі пазітыўныя, цікавыя. З упэўненасцю можна сказаць, што нашы дзеці жывуць у сем’ях дружных, працавітых, вясёлых і энергічных.

Сем’і выхаванцаў нашай групы Максіма Кісяля, Назара Беўза, Ганны Лейка, Аніты і Аляксандра Кузмянковых прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Мая сям’я – мая краіна”.

Сюрпрызы-віншаванні, зробленыя рукамі дзяцей, чакалі ў гэты святочны дзень кожную сям’ю. А завяршыўся тыдзень сям’і акцыяй “Ланцужок добрых слоў пра сям’ю”. Бацькі і дзеці сумесна абмяркоўвалі і пісалі на папяровым сэрцы, што значыць для кожнага з іх слова “сям’я”.

Увесь тыдзень прайшоў у атмасферы творчасці, цікавасці, пазнавальнай актыўнасці, разумення таго, што, маючы сям’ю, чалавек можа быць упэўнены, што ў яго ёсць тое месца, дзе яму добра, ёсць тыя людзі, якія заўсёды любяць і чакаюць.

 

Святлана МІХАЛКЕВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Нягневіцкага ясляў-сада
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий