Апошні вучэбны тыдзень у 4 “Б” класе інтэграванага навучання і выхавання сярэдняй школы № 2 Смаргоні прайшоў пад дэвізам “Бяспечнае лета!”. На вучэбных занятках па сацыяльна-бытавой арыенціроўцы дзеці прыгадвалі правілы паводзін на летніх канікулах на вуліцы, дарозе, вадаёме, у лесе.
Навучэнцы разглядалі тэматычныя плакаты, дзяліліся адно з адным правіламі паводзін, выконвалі заданні “Што пераблытаў мастак”, “Дарожны лабірынт”. У іх трэба было не толькі знайсці памылку, але і растлумачыць, як правільна паступіць у той ці іншай сітуацыі.
Пасля таго як навучэнцы паўтарылі ўсе правілы паводзінаў, яны выйшлі на вуліцу разам з настаўнікам, каб прымяніць вывучаны матэрыял на практыцы. На спецыяльна абсталяванай пляцоўцы “Дарожныя правілы” яны разыгралі розныя сітуацыі на дарозе.
На карэкцыйных занятках з дзецьмі прыгадалі бяспечныя паводзіны на вадаёме і ў лесе, што рабіць пры сонечным удары, як паводзіць сябе ў экстраных сітуацыях, згулялі ў дыдактычныя гульні “Лепшы ратаўнік”, “Праўда ці хлусня”, разгадалі рэбусы.
У канцы тыдня кожны з рабят правёў свой асабісты інструктаж для аднакласнікаў, як трэба паводзіць сябе летам на прыродзе, у горадзе, у вёсцы.
Святлана ПЛАТАНОВІЧ,
настаўнік-дэфектолаг
сярэдняй школы № 2 Смаргоні