Раман Буднік расказаў пра сядзібу Умястоўскіх

- 13:10ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

27 верасня ў аграгарадку Суботнікі Іўеўскага раёна прайшла раённая гісторыка-краязнаўчая канферэнцыя “Сядзіба Умястоўскіх: жыццё ў сядзібе і вакол яе”, адным з удзельнікаў якой быў вучань 9-га класа гімназіі № 1 Іўя Раман Буднік.

Канферэнцыя была прысвечана Дням Еўрапейскай спадчыны, якія праходзяць у Беларусі 29–30 верасня. Удзельнікамі канферэнцыі сталі прадстаўнікі Іўеўскага музея нацыянальных культур, устаноў адукацыі, бібліятэк, а таксама краязнаўцы, якія займаюцца аховай гісторыка-культурнай спадчыны.

Выступленне Рамана на тэму “Нематэрыяльная спадчына сядзібы. Гісторыя і сучаснасць”, якое было накіравана на пашырэнне духоўнай свядомасці прысутных і выхаванне патрыятызму, было адзначана падзякай.

 

Валянціна УС,
намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце
гімназіі № 1 Іўя

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий