Вучні і педагогі Валеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна аказалі дапамогу лясгасу ў ачыстцы ад смецця ляснога масіву рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Свіцязянскі”.
Ва ўстанове адукацыі працуе адно з найстарэйшых школьных лясніцваў. Дзякуючы мэтанакіраванай рабоце ў супрацоўніцтве са Свіцязянскім лясніцтвам наша школа выхавала не адно пакаленне сяброў лесу. Мы разумеем, наколькі важна клапаціцца не толькі пра сваё здароўе, але і пра тое багацце, якое нездарма называюць лёгкімі планеты. Ад таго, як мы будзем клапаціцца пра наша зялёнае багацце сёння, у пэўнай меры залежыць наша заўтра.
9 кастрычніка члены школьнага лясніцтва сумесна з валанцёрскім атрадам “Данка” з задавальненнем і ахвотай далучыліся да дабрачыннай рэспубліканскай акцыі “Чысты лес”. Рабяты сумесна з педагогамі аказалі дапамогу лясгасу ў ачыстцы ад смецця ляснога масіву рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Свіцязянскі”. Пільная ўвага была нададзена добраўпарадкаванню прыдарожнай тэрыторыі і зоне масавага адпачынку на возеры Свіцязь.
Асаблівы гонар агульнай добрай справе надавала тое, што акцыя “Чысты лес – 2021” была прымеркавана да Году народнага адзінства. Моладзь цвёрда пераканана ў тым, што толькі згуртаванасць, салідарнасць і паразуменне – залог шчаслівай будучыні Беларусі.
Іна АДАШКЕВІЧ,
кіраўнік валанцёрскага атрада “Данко”
Валеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна