Пазнаёміліся з працай Лідскага цэнтра стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі  

- 9:08ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Сусветны день стандартызацыі, які адзначаецца 14 кастрычніка, вучні 9 “Б” класа адзінаццатай лідскай школы, працягваючы знаёмства з прадпрыемствамі і арганізацыямі Лідчыны ў рамках праекта “Эканоміка. Асоба. Будучыня”, наведалі Лідскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі і пазнаёміліся ўласна з асаблівасцямі працы аддзела выпрабаванняў харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі.

Экскурсію для школьнікаў правёў начальнік аддзела Андрэй Смольскі. Андрэй Рышардавіч пазнаёміў навучэнцаў з гісторыяй развіцця цэнтра і асноўнымі кирункамі работы. Расказваючы пра асаблівасці працы лабараторыі, ён звярнуў увагу на тое, чым менавіта займаюцца на працоўных месцах супрацоўнікі. Як даведаліся дзевяцікласнікі, гэта выпрабаванні харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі, каб пацвердзіць якасць і бяспечнасць прадуктаў харчавання ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. Убачылі навучэнцы абсталяванне лабараторыі, а таксама некаторыя метады выпрабаванняў прадукцыі.

Падводзячы вынікі знаёмства з працай аддзела выпрабаванняў харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі, вучні прызналіся, што падчас наведвання арганізацыі яны адкрылі для сябе шмат новага і цікавага. Дзевяцікласснікі адзначылі: праца лабараторыі адказная і неабходная для кожнага з нас, таму што ад адзнакі якасці і бяспечнасці прадуктаў харчавання, якія затым трапяць да спажыўцоў, залежыць здароўе і жыццё людзей.

Напрыканцы экскурсіі Андрэй Рышардавіч звярнуў увагу юных экскурсантаў на тое, што ўжо сёння яны павінны задумацца пра выбар будучай прафесіі. Чым больш у вучня запас ведаў, тым больш магчымасцей будзе ў яго. Не выключна, што хтосьці з вучняў у будучыні звяжа сваё жыццё з тэхнічнымі спецыяльнасцямі, тады адным з месцаў іх працы можа стаць Лідскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі.

 

Наталля АНАШКЕВІЧ,
класны кіраўнік 9 “Б” класа
сярэдняй школы № 11 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий