Пра бяспеку на ўроку па прадмеце “Чалавек і свет”

- 8:25ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Пятрэвіцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна праходзіць пажарна-прафілактычная акцыя “За бяспеку разам”.

Такую значную падзею не маглі абысці вучні 3-га класа. На ўроку па прадмеце “Чалавек і свет” пры вывучэнні тэмы “Карысныя выкапні – падземныя багацці краіны” яны дасканальна даследавалі горныя пароды пясок і гліну. Мэтаю такой працы было знайсці адказ на пытанне, чаму пясок з’яўляецца сродкам пажаратушэння і як такім сродкам карыстацца?

Было вызначана, што пясок рэкамендавана прымяняць пры загаранні невялікіх аб’ёмаў гаручай вадкасці і цвёрдых рэчываў, у тым ліку тых, якія нельга тушыць вадой. Яшчэ трэцякласнікі даведаліся, што пясок – самы танны сродак тушэння пажараў і што ён павінен прысутнічаць у кожным гаражы.

Сёння вечар для тат і матуль, якія водзяць аўтамабілі, будзе клопатным. Чаму? Іх дзеці, вучні 3-га класа, будуць праводзіць рэйд “Бяспечны гараж”. Урокі па прадмеце “Чалавек і свет” у 3-м класе ніколі не праходзяць без сюрпрызаў для дарослых, мам і тат, бабуль і дзядуль. Будзем спадзявацца, што рэйд пройдзе без выяўлення парушэнняў правіл пажарнай бяспекі ў гаражах.

 

Наталля БЕРАЗОЎСКАЯ,
класны кіраўнік 3-га класа
Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий