Геранёнскія школьнікі падтрымалі кампанію “Вашадапамога”

- 13:26ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Валанцёры атрада “Крок насустрач” Геранёнскай сярэдняй школы Іўеўскага раёна лічаць сваім абавязкам не пакiнуць пажылых людзей сам-насам са сваімі праблемамі.

У мікрараёне Геранёнскага сельскага выканаўчага камітэта 79 адзінокіх пажылых людзей. А колькі яшчэ старых, дзеці якіх жывуць у аддаленых гарадах нашай краіны і за яе межамі і часта не могуць наведаць бацькоў? А ім, пажылым, неабходны догляд, дапамога ў штодзённых справах, зносіны і падтрымка. Да іх прыходзяць на дапамогу валанцёры школы.

Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць зараз агульнарэспубліканскую дабрачынную кампанію “Вашадапамога”, якая павінна палепшыць якасць жыцця пажылых людзей і прыцягнуць увагу да іх патрэб. У рамках гэтай вельмі важнай кампаніі валанцёры атрада “Крок насустрач” імкнуцца наведаць адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых людзей мікрараёна школы і аказаць ім пасільную дапамогу ва ўборцы ўраджаю агародніны, зборы яблыкаў, уборцы тэрыторыі ад восеньскага лісця, пагутарыць з людзьмі сталага ўзросту і проста стварыць ім добры настрой.

Вельмі важна ў гэты няпросты час падтрымаць адзінокіх людзей. Працягнуць ім руку дапамогі ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

 

Т.ГІЛІНСКАЯ,
кіраўнік валанцёрскага атрада “Крок насустрач”
Геранёнскай сярэдняй школы
Іўеўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий