Сапраўдны беларускі кірмаш правялі ў яслях-садзе № 10 Смаргоні  

- 13:28ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У цудоўны восеньскі дзень для выхаванцаў старшай групы № 6 ясляў-сада № 10 Смаргоні прайшло святочнае мерапрыемства “Беларускі кірмаш”.

Дзеці з вялікай цікавасцю рыхтаваліся да правядзення забавы: разам з выхавальнікамі і музычным кіраўніком вучылі беларускія вершы і песні, ладзілі гульню “Рэдзька”.

Па словах арганізатараў, святочнае мерапрыемства павінна было стварыць для кожнага выхаванца магчымасць праявіць сябе. І трэба сказаць, што гэта атрымалася. Дзеці з задавальненнем переапраналіся ў беларускія народныя касцюмы, выступалі ў якасці гасцей з суседскіх весачак: Шутавіч, Кушлян, Залесся. Кожнаму ўдзельніку беларускага кірмашу была даручана пэўная роля: хлопчыкі, напрыклад, сустракалі і адвозілі гасцей у музычную залу на запрэжаных конях, быў і гарманіст, і дзяўчынка з гусачкай. А які кірмаш без музыкаў? На продаж нашы госцейкі прывозілі гліняны і драўляны посуд, беларускія ды замежныя кніжкі, саматканыя ручнікі і сурвэткі, гусачку, садавіну ды гародніну.

З асаблівай зацікаўленасцю хлопчыкі і дзяўчынкі выконвалі танец з саматканымі ільнянымі ручнікамі пад песню “Купалінка” у выкананні гурта “Сябры”. Не абышлося і без танца “Бульба”, толькі яго традыцыйная версія была заменена сучаснай і выконвалася пад песню “Бульба – гэта суперклас!”. А напрыканцы забавы ў выкананні дзяцей прагучала мілагучная кампазіцыя “Беларусь – мая Радзіма” Дзмітрыя Даўгалёва.

Мерапрыемства атрымалася яркім і запамінальным дзякуючы песням, танцам, музычным інструментам ды гульні, а непаўторныя “жывыя” эмоцыі дзяцей і дарослых сфарміравалі вясёлую атмасферу на нашым свяце.

 

Аляксандра АЎДЗЕЙЧЫК,
музычны кіраўнік
ясляў-сада № 10 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий