Падарожжа па станцыях здароўя

- 20:38ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Забаўляльная праграма “Падарожжа на цягніку здароўя” прайшла ў Асінаўшчызненскім яслях-садзе – пачатковай школе Смаргонскага раёна. Накіравана яна была на выхаванне ўважлівага стаўлення дзяцей да свайго здароўя.

Захаванне і ўмацаванне здароўя – адна з найважнейшых задач дашкольнай адукацыі. А ў цяперашнім надзвычай складаным эпідэміялагічным становішчы гэта становіцца яшчэ больш актуальным.

Мерапрыемства было прысвечана дэкадзе “Моладзь выбірае жыццё”. Падчас яго выхаванцы падарожнічалі па самых розных станцыях. Першы прыпынак называўся “Чысцюлькіна”. Тут хлопчыкі і дзяўчынкі ўзгадалі пра неабходнасць падтрымання чысціні цела, адгадвалі загадкі пра прадметы асабістай гігіены. Жыхары станцыі далі выхаванцам вельмі важную параду – заўсёды быць асцярожнымі з брудам.

На станцыі “Вітамінкіна” дзеці даведаліся пра карысную і шкодную ежу, дапамаглі повару прыгатаваць кампот з садавіны і салат з агародніны. Наведаўшы станцыю “Спартыўную”, прынялі ўдзел у вясёлай эстафеце, падрабязней пазнаёміліся з рознымі відамі спорту. Падчас забавы наведалі яшчэ такія станцыі, як “Здаравячок”, “Зубасцікі”, “Адпачывай-ка”.

Падарожжа садзейнічала замацаванню ведаў дзяцей пра спрыяльны ўплыў на здароўе настрою, гігіены, рухальнай актыўнасці, загартоўвання, харчавання, свежага паветра, спрыяла выхаванню жадання быць здаровымі, уважліва ставіцца да сябе.

 

Алена БІСЛЮК,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Асінаўшчызненскага ясляў-сада – пачатковай школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий