Традыцыйна ў апошнія майскія дні ў Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка праводзіцца тыдзень прававых ведаў.
Так, на працягу гэтага тыдня ва ўстанове праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя правам дзіцяці.
У групах была размешчана інфармацыя для бацькоў “Захаванне правоў дзіцяці ў сям’і”. Мы наведалі сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, пагутарылі з бацькамі, пакінулі ім буклеты “Правы дзіцяці”. З педагагічнымі работнікамі ўстановы была праведзена акцыя “Важныя правы маленькіх дзяцей”, якая дазволіла звярнуць увагу выхавальнікаў на праблему парушэння правоў дзяцей.
У заключэнні прававога тыдня для выхаванцаў прайшла акцыя “Пазнаёмце дзіця з правам”.
Кацярына БУІНСКАЯ,
педагог сацыяльны Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка