Дварэцкія школьнікі з гісторыяй на ты  

- 16:45ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Дварэцкай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна прайшоў тыдзень гісторыі і геаграфіі.

Самым захапляльным і цікавым мерапрыемствам стала экскурсія вучняў 1–4-х класаў у кабінет гісторыі і геаграфіі. Гэтае памяшканне не падобна на ўсе астатнія. Тут на сценах маюцца выявы сярэдневяковых замкаў – Навагрудскага і Мінскага, першабытных людзей, муляжы іх прылад працы. Настаўнік гісторыі Ірына Ляўшук пазнаёміла вучняў з асноўным прызначэннем і абсталяваннем кабінета. Дзеці засталіся ў захапленні.

Вучні 1–5-х класаў прынялі ўдзел у буккросінгу “Свет падарожжаў”. На першым паверсе школы быў аформлены інфармацыйны стэнд, на якім размешчаны цікавыя карцінкі, звязаныя з мясцінамі, рэкамі, гарамі і іншымі геаграфічнымі аб’ектамі. А для вучняў 6–11-х класаў быў арганізаваны другі буккросінг “Гістарычныя творы беларускіх пісьменнікаў”. Як шмат у нашай бібліятэцы цікавых гістарычных кніг: “Пагоня на Грунвальд”, “Меч князя Вячкі” і інш. Вучні маглі з імі азнаёміцца, узяць пачытаць, а затым парэкамендаваць іх для чытання сваім сябрам і знаёмым.

Таксама школьнікі прымалі ўдзел у інтэлектуальных гульнях: вучні 7–8-х класаў (каманды “Спадчына”, “Нашчадкі Гедыміна”) удзельнічалі ў брэйн-рынгу “Вялікае княства Літоўскае”. Вучні 9–11-х класаў (каманды “Васількі” і “Рамонкі”) прынялі ўдзел у інтэлектуальным марафоне “Як я ведаю гісторыю сваёй краіны?”, а вучні 5–8-х класаў (каманды “Юныя археолагі” і “Юныя гісторыкі”) удзельнічалі ў інтэлектуальнай гульні “Падарожжа па краіне Гісторыя”.

 

Віталь ІВАНАШКА,
настаўнік гісторыі
Дварэцкай сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий