Сямейныя вячоркі ў Ладзеніцкім дзіцячым садзе – базавай школе

- 16:36ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Кожны месяц у Ладзеніцкім дзіцячым садзе – базавай школе Навагрудскага раёна праходзяць сумесныя сустрэчы пад назвай “Бацькоўская талака”.

А што ж такое талака? Цікавы нацыянальны звычай талака, які добра развіты ў нашай установе, выкарыстоўваецца як спосаб выхавання і навучання традыцыйным ведам. Вось і на гэты раз 2-гі клас сабраў бацькоў на “Сямейныя вячоркі класнай сямейкі”.

Бацькі – асноўныя педагогі для сваіх дзяцей. Сустрэчу чакалі з нецярпеннем усе. Прыйшло шэсць сямей, пяць з якіх з’яўляюцца мнагадзетнымі. Было шмат конкурсаў, выпрабаванняў, гульняў. Самы цікавы – конкурс “візітных картак”, якія сем’і рыхтавалі загадзя. Патрэбна было прадставіць сваю сям’ю і расказаць пра яе традыцыі.

“Сямейныя вячоркі” прайшлі весела і пазнавальна, пакінулі ў арганізатараў і ўдзельнікаў шмат станоўчых эмоцый і жаданне дарыць любоў і клопат сваім блізкім. А ў душах нашых дзяцей засталася самая важная думка, што шчасце заключаецца ў дружнай, надзейнай і моцнай сям’і.

Да сустрэчы вучні рыхтавалі народныя песні, прыказкі, прымаўкі, загадкі. Песні змяняліся беларускімі народнымі танцамі, гумарыстычнымі сцэнкамі, вершамі, гульнямі. Дзякуем гасцей дарагіх, што завіталі да нас на вячоркі.

 

Наталля ЧУБРЫК,
класны кіраўнік 2-га класа
Ладзеніцкага дзіцячага сада – базавай школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий